• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Зялёная сетка» запрашае медыі на сустрэчу з эксперткай па клімаце (22 студзеня)

    «Зялёная сетка» запрашае журналістаў на прафесійную сустрэчу з кліматолагам, кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган. 

    Калі: 22 студзеня 2026 года, 18.00 па мінскім часе.

    Тэмы аналіз кліматычных вынікаў мінулага года і чаго чакаць беларусам у 2026.

    • Экстрэмальнае надвор’е 2025. Чаму нас залівала, смажыла і марозіла адначасова?
    • Прагнозы на 2026. Ці рыхтаваць чоўны для паездак па цэнтры Мінска? І чаму эксперты прагназуюць засуху?
    • Кліматычны «экстрэмізм». Як змяненне клімату ўплывае на рэальную бяспеку беларусаў? І што магчыма зрабіць, каб абараніць сябе?

    Па матэрыялах размовы можна будзе падрыхтаваць публікацыю.

    Экспертка — Ганна Скрыган, кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца магілёўскай грамадскай арганізацыі «Экапраект». Прайшла шлях ад навуковых канферэнцый па ўрбаністыцы да статусаў «экстрэмісткі» і «тэрарысткі» (паводле версіі МУС і КДБ Беларусі), адседзела ў калоніі за «разжыганне варожасці» і выйшла на волю ў верасні 2024-га.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Акцэнты

    Варкшопы па працы з дэзінфармацыяй (дэдлайн — 26 ліпеня)

    Capac­i­ty for Democ­ra­cy, Radar­BY і Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашаюць на інтэрактыўныя навучальныя варкшопы па працы з дэзінфармацыяй у Вільні, Варшаве і Берліне. Пасля мерапрыемстваў прадугледжана праграма грантаў на праекты па тэме дэзінфармацыі да 2000 еўра на каманду.
    07.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.