Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у Варшаве (рэгістрацыя — да 17 красавіка)
Для медыяў патрабуецца папярэдняя акрэдытацыя. Для ўваходу на сустрэчу журналісту трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам. Колькасць месцаў абмежаваная.

Алесь Бяляцкі ў першыя хвіліны пасля дэпартацыі з Беларусі ў Літву. Фота: БАЖ
Studium Europy Wschodniej, «Вясна» і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.
Сустрэча адбудзецца 20 красавіка 2026 года а 17:30 у гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW», уваход праз галоўную браму ўніверсітэта).
Гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць. За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў. Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.
Таксама можна будзе набыць кнігу Алеся Бяляцкага і атрымаць аўтограф.
Удзел у мерапрыемстве патрабуе папярэдняй рэгістрацыі.
Прадстаўнікам медыя неабходна рэгістравацца ў тым самым спісе, пазначыўшы ў полі «арганізацыя» назву рэдакцыі. Для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам.
«Сысці ў цень — значыць прызнаць паразу». Алесь Бяляцкі пра місію медыя ў выгнанні
Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя даступная толькі да 17 красавіка 2026 года.
Уваход у залу будзе адкрыты з 17:00.
@bajmedia