• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг па фінансаванні незалежнай некамерцыйнай журналістыкі

    Арганізацыя М100 (Патсдам) абвясціла конкурс на ўдзел у трэнінгу па фінансаванні незалежнай некамерцыйнай журналістыкі.

    Навучальны трэнінг “Як фінансаваць незалежную журналістыку — адукацыя, платформы, бізнэс-мадэлі” адбудзецца 8 – 14 верасня ў Патсдаме, Германія.

    Запрашаюць 15 журналістаў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі, узростам паміж 18 і 27 гадамі. Мерапрыемства ладзіцца супольна з Net­zw­erk Recherche e.V., якая прадаставіць трэнераў з вопытам ініцыятыў у некамерцыйнай незалежнай журналістыцы.

    Тыднёвы трэнінг уключае двухдзённае наведванне розных рэдакцый і журналісцкіх ініцыятываў у Берліне і Патстдаме.

    Напрыканцы візіту, 14 верасня, адбудзецца M100 Sanssouci Col­lo­qui­um, у якім будуць удзельнічаць каля 60 прадстаўнікоў са сферы палітыкі, навукі, СМІ, і г.д. Тэма мерапрыемства “Дэмакратыя ці дэспатызм? Рэнесанс цёмных сілаў” датычыцца палітычных падзеяў у Еўропе і ў Германіі напярэдадні выбараў і перспектываў развіцця медыяў.

    Для ўдзелу ў конкурсе, трэба выканаць творчае заданне — канцэпцыя стварэння незалежнага выдання ў сваёй краіне, з абгрунаваннем асноўных прынцыпаў дзейнасці (максімум 6 000 знакаў з прабеламі); прыкласці сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст; назваць прыклады дзейнасці такіх СМІ ў вашай краіне і пералічыць асноўныя перашкоды ў фінансаванні незалежнай журналістыкі. Разглядаюцца заяўкі на англійскай мове. Больш інфармацыі па спасылцы.

    Дэдлайн падачы заявы —  12 чэрвеня.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці