У Літве стартавала найбуйнейшая прэмія за расследавальніцкую журналістыку (дэдлайн — 6 траўня)
Літоўскі фонд дабрачыннай падтрымкі расследавальніцкай журналістыкі заснаваў прэмію Pamatai за найлепшыя журналісцкія расследаванні.

Прэмія Pamatai будзе прысуджацца штогод. Яе памер сёлета складзе 200 тысяч еўра, што робіць яе адной з найбуйнейшых у свеце. Для параўнання, памер Пулітцэраўскай прэміі складае 15 тысяч долараў.
Узнагарода прысуджаецца за журналісцкія расследаванні найвышэйшай прафесійнай якасці, якія
- аказваюць значны ўплыў на грамадскасць і дэмакратыю,
- апублікаваныя публічна,
- закранаюць пытанні, актуальныя для грамадскага жыцця і дэмакратычнай падсправаздачнасці ў Літве.
Прэмія галоўным чынам скіравна на расследаванні, якія даследуюць функцыянаванне дзяржаўнага сектара, палітычныя рашэнні і дзяржаўныя інстытуты ў Літве. Расследаванні, звязаныя з дзейнасцю прыватных структур, разглядаюцца ў тым выпадку, калі яны непасрэдна раскрываюць сістэмныя праблемы грамадскіх інтарэсаў, палітычнай адказнасці або функцыянавання ўрада.
На конкурс прымаюцца працы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Пераможцу абвесцяць 8 чэрвеня 2026 года.
Адна асоба можа падаваць не больш за 3 матэрыялы. Можна падаваць адно журналісцкае расследаванне або серыю. Можна намінаваць ўласныя працы або працы калег.
Дэдлай падачы заявак — 6 траўня 2026 года.
@bajmedia