• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску прайшоў журналісцкі турнір памяці Юрыя Шырокага ШМАТ ФОТА

    У фінале каманда сайту Tribuna.com па пенальці перамагла газету “Прессбол”, “Наша Ніва” таксама па пенальці заняла трэцяе месца.

    26 траўня ў Мінску прайшоў X журналісцкі турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды БелаПАН, Сябры Шырокага, ГА «БАЖ», “Наша ніва”, “Прессбол”, Tribuna.com.

    У выніку каманда Tribuna.com перамагла ў фінале газету “Прессбол” і заняла першае месца.

    У каманды “Прессбола”, адпаведна, другое месца. Трэцяе месца — у каманды «Нашай Нiвы».

    Лепшым нападаючым турніру названы Віталь Зыблюк (Tribuna.com), абаронцам — Юрый Турэйка “Прессбол”. Лепшым галкіперам названы Зміцер Панкавец з “Нашай Нівы”.

    Нагадаем, што намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад  2008 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці