Анлайн-трэнінг «Уводзіны ў расследавальніцкую журналістыку» (дэдлайн — 6 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Калі ў вас ёсць мінімум пяць гадоў досведу ў журналістыцы, вы ніколі не праводзілі журналісцкія расследаванні, але вельмі хочаце — на гэтым бясплатным анлайн-курсе ад GIJN вы атрымаеце базавыя веды для старту.

У праграме курса:
- уводзіны ў расследавальніцкую журналістыку;
- пошук крыніц (людзі і дакументы);
- міжнароднае супрацоўніцтва;
- тэхніка інтэрв’ю і падрыхтоўка пітчаў;
- разведка на аснове адкрытых крыніц (OSINT);
- аналіз фінансавых патокаў;
- фарміраванне мыслення, арыентаванага на даныя;
- лічбавая бяспека;
- фактчэкінг — праверка фактаў;
- рэдагаванне.
Па выніках конкурснага адбору сфарміруюць дзве групы па 20 удзельнікаў. Першая група пачынае заняткі ў маі, другая — у кастрычніку 2026 года.
Заняткі — па аўторках і чацвяргах на працягу пяці тыдняў.
Выкладчыкі і ментары — вядучыя сусветныя спецыялісты па падрыхтоўцы рэпарцёраў-расследавальнікаў.
Мова навучання: англійская.
Дэдлайн падачы заявак — 6 сакавіка 2026 года.
Арганізатары: GIJN сумесна з адукацыйнай платформай iMEdD — Ideas Zone.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў