• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фінансавая падтрымка для медыяў ад фонду JX (дэдлайн — 19 красавіка)

    Фонд JX запрашае незалежныя СМІ з Беларусі і Расіі, якія знаходзяцца ў выгнанні, падаць заяўку на фінансавую падтрымку.

    Перыяд прадастаўлення грантаў: чэрвень – верасень 2026 года. Максімальная сума — 35 000 еўра.

    Хто можа ўдзельнічаць?

    • СМІ, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з Мюнхенскай дэкларацыяй абавязкаў і правоў журналістаў;
    • якія бесперапынна выпускалі кантэнт на працягу як мінімум аднаго года;
    • з пацверджанай аўдыторыяй у краіне паходжання;
    • гэта не павінны быць выключна актывісцкія ці праваабарончыя праекты або медыя, звязаныя з палітычнымі партыямі і дзеячамі.

    Падаваць заяўкі могуць толькі некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі прыватных асоб і камерцыйных арганізацый не разглядаюцца.

    Як падаць заяўку?

    Рэгістравацца трэба толькі праз афіцыйную форму заяўкі. Заяўкі, дасланыя па электроннай пошце, разглядацца не будуць.

    Заяўкі павінны быць пададзены на англійскай мове.

    Дэдлайн — 19 красавіка 2026 года.

    Пытанні можна дасылаць праз кантактную форму на сайце фонду.

    Больш інфармацыі пра праграму — ПА СПАСЫЛЦЫ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.