Вэбінар «Новыя пагрозы журналістам: Як іх выяўляць і прадухіляць» (24 красавіка)
Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (Global Investigative Journalism Network, GIJN) ладзіць вэбінар, на якім калегі з Кыргызстана, Расіі і Украіны раскажуць пра прававыя і неправавыя пагрозы, якія яны зазналі апошнім часам з‑за сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама пра пратаколы і правілы бяспекі ў іх рэдакцыях.
Вэбінар адбудзецца ў сераду, 24 красавіка 2024 года анлайн.
Час:
- 11.30 Вільня, Кіеў, Мінск, Масква, Рыга, Талін.
- 12:30 Баку, Ерэван, Тбілісі.
- 13.30 Душанбэ, Ташкент, Астана.
- 13.30 Бішкек.
Мовы вэбінару — руская і ўкраінская з сінхронным перакладам.
Вэбінар будзе прысвечаны бяспецы журналістаў, якія расследуюць карупцыю і злоўжыванні ўладай па ўсім свеце, з‑за чаго ўсё часцей сутыкаюцца з ўмяшаннямі ў іх асабістае жыццё і прафесійную дзейнасць: кібершпіянажам і фізічным сачэннем, анлайн і афлайн-пераследамі, нападамі хакераў, ботаў і троляў, дэзінфармацыйнымі кампаніямі, пагрозамі фізічнай расправы.
Удзел у вэбінары будзе даступны пасля рэгістрацыі і верыфікацыі
Спікеры:
- Дзяніс Бігус — украінскі журналіст-расследавальнік, заснавальнік і галоўны рэдактар расследавальнага медыя Bihus.info, якое ўжо больш за 10 гадоў выкрывае карупцыйныя схемы ўкраінскіх чыноўнікаў.
- Улад Лаўроў — трэнер па бяспецы журналістаў; старэйшы рэдактар OCCRP у краінах Балтыі і Ўсходняга партнёрства з 2011 года.
- Алеся Марахоўская — журналістка і рэдактарка аддзелу дадзеных расійскага незалежнага медыя «Важныя гісторыі», спецыялізуецца на расследаваннях і дата-даследаваннях.
- Балот Тэміраў — заснавальнік YouTube-канала Temirov LIVE і аўтар рэзанансных расследаванняў аб карупцыйных схемах у вышэйшых эшалонах улады, пасля якіх ён і яго каманда падвергліся сачэнню і пераследам.
- Ірына Чуліўская — сузаснавальніца і член праўлення ГА «Лабараторыя лічбавай бяспекі». Больш за восем гадоў працуе з украінскімі журналістамі і праваабаронцамі для ўзмацнення іх лічбавай бяспекі.