• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Новыя пагрозы журналістам: Як іх выяўляць і прадухіляць» (24 красавіка)

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (Glob­al Inves­tiga­tive Jour­nal­ism Net­work, GIJN) ладзіць вэбінар, на якім калегі з Кыргызстана, Расіі і Украіны раскажуць пра прававыя і неправавыя пагрозы, якія яны зазналі апошнім часам з‑за сваёй прафесійнай дзейнасці, а таксама пра пратаколы і правілы бяспекі ў іх рэдакцыях.

    Вэбінар адбудзецца ў сераду, 24 красавіка 2024 года анлайн.

    Час:

    • 11.30 Вільня, Кіеў, Мінск, Масква, Рыга, Талін.
    • 12:30 Баку, Ерэван, Тбілісі.
    • 13.30 Душанбэ, Ташкент, Астана.
    • 13.30 Бішкек.

    Мовы вэбінару — руская і ўкраінская з сінхронным перакладам.

    Вэбінар будзе прысвечаны бяспецы журналістаў, якія расследуюць карупцыю і злоўжыванні ўладай па ўсім свеце, з‑за чаго ўсё часцей сутыкаюцца з ўмяшаннямі ў іх асабістае жыццё і прафесійную дзейнасць: кібершпіянажам і фізічным сачэннем, анлайн і афлайн-пераследамі, нападамі хакераў, ботаў і троляў, дэзінфармацыйнымі кампаніямі, пагрозамі фізічнай расправы.

    Удзел у вэбінары будзе даступны пасля рэгістрацыі і верыфікацыі

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Спікеры:

    • Дзяніс Бігус — украінскі журналіст-расследавальнік, заснавальнік і галоўны рэдактар расследавальнага медыя Bihus.info, якое ўжо больш за 10 гадоў выкрывае карупцыйныя схемы ўкраінскіх чыноўнікаў.
    • Улад Лаўроў — трэнер па бяспецы журналістаў; старэйшы рэдактар OCCRP у краінах Балтыі і Ўсходняга партнёрства з 2011 года.
    • Алеся Марахоўская — журналістка і рэдактарка аддзелу дадзеных расійскага незалежнага медыя «Важныя гісторыі», спецыялізуецца на расследаваннях і дата-даследаваннях. 
    • Балот Тэміраў — заснавальнік YouTube-канала Temirov LIVE і аўтар рэзанансных расследаванняў аб карупцыйных схемах у вышэйшых эшалонах улады, пасля якіх ён і яго каманда падвергліся сачэнню і пераследам.
    • Ірына Чуліўская — сузаснавальніца і член праўлення  ГА «Лабараторыя лічбавай бяспекі». Больш за восем гадоў працуе з украінскімі журналістамі і праваабаронцамі для ўзмацнення іх лічбавай бяспекі.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    14.09.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.