• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да 30-годдзя БАЖ. Віленскі сплаў салідарнасці на байдарках (28 чэрвеня)

    БАЖ запрашае беларускіх журналістаў і літоўскіх калег прыняць удзел у сяброўскім сплаве на байдарках «Медыі на хвалі» па рэчцы Мерычанка па слядах Адама Міцкевіча і Томаша Зана.

    Віленскі сплаў салідарнасці ад БАЖ

    Чарговая акцыя «МедыяХвалі» — шэрагу актыўнасцяў, прымеркаваных да 30-годдзя Беларускай асацыяцыяі журналістаў, якое арганізацыя адзначыць гэтай восенню. Акцыя носіць публічны характар.

    Сплаў ладзіцца на знак салідарнасці з калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

    Рэчка Мерычанка неглыбокая і досыць бяспечная. Да ўдзелу ў сплаве запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Байдаркамі і спецвопраткай забяспечваюць арганізатары. 

    Калі: 28 чэрвеня (субота), 10:00

    Заканчэнне сплаву: плануецца а 18.00.

    Жадаеш прыняць удзел у сплаве — РЭГІСТРУЙСЯ ўжо цяпер!

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Засталіся пытанні — пішы нам на office@baj.media.

    На ўсялякі выпадак нагадваем, што лукашэнкаўцы прызналі БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці