• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Як аўтаматызаваць збор навінаў і не з’ехаць з глузду» (дэдлайн — 17 верасня)

    Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар.

    Удзельнікі вэбінару даведаюцца, як з дапамогай n8n збіраць навіны з розных пляцовак, фільтраваць, коратка пераказваць і публікаваць іх у зручным канале — ад Telegram да e‑mail.

    Тэмы:

    • Карта інструментаў: n8n як канструктар аўтаматызацый. Крыніцы, сховішчы, каналы дастаўкі.
    • Анлайн-дэма «з нуля» — збярэм базавую схему.
    • Планаванне і надзейнасць (як падабраць частату ў залежнасці ад аб’ёму).
    • Як выкарыстоўваць AI для сумарызацыі, у тым ліку бескаштоўна.

    Спікер: спецыяліст па аўтаматызацыі працэсаў на падставе штучнага інтэлекту.

    Для каго: рэдакцый і аўтараў, якія робяць тэматычныя дайджэсты, SMM- і PR-спецыялістаў, якія сочаць за інфаполем і канкурэнтамі, усіх, хто хоча навесці парадак у плыні спасылак і аўтаматызаваць руціну.

    Што атрымаеце ў выніку:

    • Разуменне, як спраектаваць свой канвеер навін
    • Гатовы базавы воркфлоў, які можна пашыраць.

    Калі: 17 верасня 2025 года. 17:00 — 18:00 па Варшаве, 18:00 — 19:00 па Вільнюсе, 19:00  — 20:00 па Тбілісі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдайн рэгістрацыі — 17 верасня 2025 года, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільнюсе.

    У дзень вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.

    Працоўныя мовы: беларуская і руская.

    Ёсць пытанні? Пішыце на пошту community@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці