• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як зрабіць якасны сайт: лайфхакі ад вэб-студыі “Іквадарт” у Гродне

    Няма сайтаў "модных" і "не модных", "прыгожых" і "непрыгожых", ёсць сайты, якія спраўляюцца з ключавой задачай, а ёсць тыя, што не. Дырэктар вэб-студыі "Іквадарт" Глеб Койпіш простай мовай раскажа гарадзенцам, як стварыць класны вэб-праект і застацца задаволеным вынікам.

    Калі вы рэалізуеце ўласны праект, важна, як вы пра сябе расказваеце і як сябе пазіцыянуеце. Вельмі важным у гэтым плане становіцца стварэнне ўнікальнага “твару”, які будзе вылучаць вас сярод іншых. Адзін з варыянтаў такой самапрэзентацыі свету – стварэнне сайту.

    Але часта ўжо на першым этапе праекты, ініцыятывы, арганізацыі не могуць дакладна сфармуляваць, якім яны бачаць сваё пазіцыянаванне і свой інфармацыйны рэсурс. Вельмі распаўсюджаныя запыты, якія прыходзяць да распрацоўшчыкаў – “нам патрэбны сайт пра нас”, “зрабіце як у нашых сяброў ці лепш, чым у канкурэнтаў”, “зрабіце сайт, каб мы былі ў інтэрнэце”.

    Такі сайт ці любы іншы сэрвіс вядома можна зрабіць, але з такім запытам гэта будзе праца з завязанымі вачыма, якая можа трапіць у кропку, а можа і расчараваць і не прынесці карысці і задавальнення ні заказчыку, ні карыстальнікам.

    Як не прамахнуцца ўжо на першым этапе? Як падрыхтавацца да запуску сайта і атрымаць максімум ад каманды распрацоўшчыкаў?

    Запрашаем паглыбіцца ў свет IT разам з дырэктарам студыі “Іквадарт” Глебам Койпішам, які раскажа,

    - як падрыхтаваць граматнае тэхнічнае заданне для распрацоўшчыкаў, зразумець, што вам неабходна ў выніку, а ад чаго можна адмовіцца,
    — якой інфармацыяй неабходна валодаць праект-менеджару на пачатку праекта і якая яго роля з боку замоўцы;
    — якія ёсць мадэлі супрацы з распрацоўшчыкамі,
    — як сябе паводзіць, каб атрымаць максімум ад каманды распрацоўшчыкаў.

    Падчас выступу будзе мала тэорыі, але будзе шмат кейсаў і назіранняў, сабраных за 11 гадоў працы.

    Запрашаем арганізацыі, праекты і ініцыятывы, якія задумваюцца аб стварэнні ўласнага сайта, але не ведаюць, з чаго пачаць, а таксама ўсіх, хто цікавіцца ўнутранай кухняй IT.

    Калі: 4 красавіка
    Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна (вул. Кірава, 3)
    Пачатак: 19.00

    Студыя «Іквадарт» займаецца стварэннем сайтаў і графічным дызайнам з 2004 года і ўваходзіць у ТОП-10 лепшых вэб-студый Беларусі.

    У партфоліо «Іквадарта» праекты для кампаній розных памераў: ад лакальных інтэрнэт-крам да міжнародных арганізацый. Але ўсе гэтыя праекты аб’ядноўвае якасна прапрацаваны інтэрфейс і нацэленасць на выкананне задач (звычайна бізнэсовых).

    У «Іквадарта» ёсць таксама досвед рэалізацыі сацыяльных вэб-праектаў: па ўласнай ініцыятыве і цалкам бясплатна студыя распрацавала сайт для музея Максіма Багдановіча ў Гродне.

    Даведацца больш пра праекты «Іквадарта» можна на сайце студыі: iquadart.by/by

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці