• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Сумоўе на адукацыйны курс ужо ў чацвер!

    З чаго пачаць медыйны бізнес ў Беларусі? Адказ на гэтае пытанне можна будзе атрымаць падчас наведвання курса па стварэнні і кіраванні медыйным бізнесам.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/slider-image-2a_0.jpg

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў і Еўрапейскім вяшчальным саюзам (Акадэміяй Еўрабачання) ладзяць курс (мініМВА) для тых, хто мае жаданне атрымаць неабходныя веды і распачаць сваю справу ў медыя-бізнесе.

    У чацверг, 23 лютага, у офісе БАЖ (вул. Камсамольская, 7 – 32) адбудзецца сумоўе з патэнцыйнымі кандыдатамі на ўдзел у курсе. Запрашаем  зацікаўленых  на сустрэчу з прадстаўніком Еўрапейскага вяшчальнага саюза з 12.00 да 15.00 гадзін.  

    Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца:

    • журналісты, якія адчуваюць, што здольныя распачаць свой медыйны бізнес, але не ведаюць з чаго пачаць і як прасоўваць гэтую справу;
    • уладальнікі сайтаў, блогаў, вэб-старонак, якія ствараюць пэўны кантэнт, але не маюць патрэбных бізнес навыкаў, каб яго манетызаваць і распачаць сваю справу;
    • уладальнікі папяровых медыяў, якія маюць пэўны досьвед працы ў медыйным бізнесе, але ім недастае ведаў пра кіраванне вэб-рэсурсамі.

    Курс будзе складацца з 4 блокаў:

    1. Асновы прадпрымальніцтва (з чаго пачынаць медыйны бізнес у Беларусі, як занайсці сваю мэтавую аўдыторыю, як стварыць бізнес-план, пошук рэсурсаў і г. д.).
    2. Кіраванне медыя-бізнесам  (набор кадраў, стварэнне каманды, кіраване чалавечымі ресурсамі, праца з банкамі, кіраванне фінансамі і г. д.).
    3. Манетызацыя медыйнага бізнесу (маркетынг і рэклама, кіраванне рознымі платформамі, партнёрства з іншымі рэсурсамі, кааперацыя і інш.).
    4. Заканадаўства і бізнес-асяроддзе ( закон аб СМІ, аб рэкламе, працоўнае  заканадаўства, аўтарскае права, падатковае заканадаўства, праца юрыдычнай асобы і г. д.)

    Больш інфармацыі пра курс вы зможаце даведацца непасрэдна на сумоў’і:  23 лютага з 12.00 да 15.00.

    Чакаем вас у офісе БАЖ!

    Даведкі па тэлефоне: 8 029 667 30 28 (Аліна).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці