Журналісцкая байка: Сіла слова журналіста (урывак з аўдыёкнігі журналіста Севярына Квяткоўскага «Фрашкі да пляшкі», дасланы ЖЖ-карыстальнікам Zban)
«Міліцэйскі хапун на плошчы Якуба Коласа. Бралі найперш журналістаў (пазнавальныя прыкметы — дыктафон і фотапарат).
Паміж затрыманых мусіла быць радыёжурналістка Любоў Л., якая падчас хапуну акурат выходзіла ў жывы эфір. Прынамсі, міліцэйскі палкоўнік гыркнуў свайму падначаленаму ў ейны бок: «І гэтую вазьміце!» Калі мент падскочыў да журналісткі, тая паведаміла ў мабільнік: “Прабачце, калі ласка”. І тады — ужо мянту: “Если ты, сволочь, меня хоть пальцем тронешь, это будет твое последнее действие на службе”. Мент адскочыў убок і пайшоў далей.
Агаломшаная такім развіццём падзеяў журналістка павярнулася да аднаго з ліцэйскіх бацькоў, што стаяў побач, і сказала: “Чего это он меня послушался?” На што бацька патлумачыў: “Вы б сябе бачылі збоку… Я на ўсялякі выпадак таксама адышоўся…»
ЖЖ-карыстальнік Zban