Журналісцкая байка: Як журналісты Associated Press «помылылыся»
Ва ўкраінскай палітыцы вельмі моцныя ўплывы Праваслаўнай царквы. І павелічэннем гэтага ўплыву займаецца прэзідэнт Віктар Юшчанка. На Хрышчэнне ўсёй камандай хадзіў у палонку акунаўся, кожную нядзелю ў царкву са сваёй жонкай і дзецьмі ходзіць. Усё гэта шырока асвятляецца ў прэсе, і ўсе ведаюць пра гэты «пункцік» украінскага лідэра.
У мяне ёсць калега Маша Данілава, якая зараз кіруе кіеўскім бюро Associated Press. (Трэба зазначыць, што Маша вырасла ў Нью-Ёрку і скончыла англамоўную школу, а да гэтага жыла ў Парыжы. Цяпер яе закінулі ва Украіну, і яна вывучае ўкраінскую).
І вось тэлефануе яна ў адміністрацыю прэзідэнта Украіны і пытаецца па-расейску: «Могу ли я поговорить с господином Соколовским? (упаўнаважаны прэзідэнта)».
Ёй адказваюць па-украінску: «Вы помылылыся…»
Маша (з абсалютным абурэннем): «Што‑о?!»
Ёй яшчэ раз кажуць: «Вы помылылыся…»
Маша (з яшчэ большым абурэннем): «Какое Вам дело, помолилась я или нет?!»
Юрась Карманаў