• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: Як радыёстанцыя «Беларуская маладзёжная» адзначыла 1 красавіка

    «...Я была адхіленая ад выканання абавязкаў­ гал­оўнага рэдактара на 2 тыдні, тады ж была адхі­леная ад эфіру група, якая працавала ў эфіры. Скандал быў неймаверны»...

    «Уся наша рэдакцыя неяк наважылася ў сваім трохгадзінным эфіры па-сапраўднаму адзначыць 1 красавіка. Адзін з жартаў быў, я лічу, абсалютна бліскучай рэжысёрскай работай. Абвяшчалася, што за Кальцавой дарогай знойдзена “поле цудаў”, і на тым полі цудаў такая страшэнная колькасць каштоўнасцяў сярэднявечча, што археолагі не спр­аўляюцца ўсё выкопваць. І што, маўляў, можна ўзяць рыдлёўку і ліхтарык, збор – у столькі-та, аўтобусы чакаюць на плошчы каля філармоніі…

    Гэта перамяжоўвалася сведчаннямі гісторыкаў, экспертаў, якія расказвалі пра каштоўнасць тых выкапняў, пра тое, якія ўзнагароды чакаюць і г.д. І гэта спрацавала, як па Уэлсе — “Война миров”. Народ проста ламануўся званіць і ўдкладаняць па ўсіх магчымых тэлефонах дзяржаўнага радыё: а які час адпраўлення аўтобуса, а ці можна браць з сабою ваду, а ў якіх аб’ёмах… Поўны жах. Поўны тэлефонны хаос у студыях.

    Але самае галоўнае, што гэтая ўся “гульня са слухачамі” перамяжоўвалася абвесткамі голасам “а‑ля Левітан”: “Чакайце паведамленне ТАСС…” Толькі пасля прыйшло асэнсаванне, наколькі сур’ёзнымі могуць быць наступствы. Спыняліся канвееры, людзі чакалі паведамлення ТАСС….

    Самое тое “паведамленне ТАСС” урэшце звялося да таго, што гэта ўсё жарт, і сёння 1 красавіка. Але перад тым, як яно прагучала, прыйшло патрабаванне ўключыць на першай праграме Авальную залу, дзе адбывалася пасяджэнне Вярхоўнага Савета. І таму роўна апоўдні “БМ” пераключылі з 1 праграмы на 2‑ю, і слухачы засталіся ў поўным неразуменні – што адбылося, куды што падзелася, дзе паведамленне? А ажыццяўленне “драматургічных задумаў” адбывалася ўжо на 2‑й праграме.

    Пасля заканчэння перадачы пачаліся “чорныя гадзіны”: я была адхіленая ад выканання абавязкаў­ галоўнага рэдактара на 2 тыдні, тады ж была адхіленая ад эфіру група, якая працавала ў эфіры. Скандал быў неймаверн­ы.

    Але, я думаю, яшчэ пройдзе час, і гэтая старонка ўвойдзе ў якую-небудзь нефармальную кнігу гісторыі беларускага радыёвяшчання…»

    Жанна ЛІТВІНА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    Какие данные хранят о пользователях телеграм-боты? Как правильно удалить их из своего аккаунта? Как отличить настоящий бот от фейкового? «Медиазона» отвечает на эти вопросы вместе с разработчиком партизанского телеграма и одним из участников объединения «Киберпартизаны».
    21.08.2023

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці