• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў запрашаюць на семінар у Берліне (да 29 лютага)

    “Журналістыка падчас канфліктаў. Міжнародны абмен досведам”. Семінар на гэтую тэму пройдзе ў Берліне з 29 мая па 5 чэрвеня.

    У многіх краінах-удзельніцах АБСЕ канфліктныя сітуацыі і крызісы нясуць у сабе перашкоды, а часцяком і пагрозу для незалежнай, прафесійнай і аб’ектыўнай журналістыкі. Часам журналісты міжволі спрыяюць абвастрэнню канфліктаў. Бывае няпроста правесці выразныя межы паміж прапагандай, мовай нянавісці і інтарэсамі канфліктуючых бакоў. Пад пагрозай часта аказваецца асабістая і лічбавая бяспека журналістаў.

    Гэтыя праблемы будуць у цэнтры ўвагі журналісцкага семінара, арганізаванага фондам taz.Panterstiftung ў супрацоўніцтве з арганізацыяй “Рэпарцёры без межаў” і Міністэрствам замежных спраў Германіі.

    14 журналістаў з краін-удзельніц АБСЕ, у прыватнасці, краін Усходняга партнёрства (Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія і Беларусь), Сярэдняй Азіі і Расіі, будуць запрошаныя з 29 мая па 5 чэрвеня ў Берлін, дзе ў іх будзе магчымасць абмяняцца досведам і абмеркаваць вышэйназваныя праблемы.

    Удзельнікі семінара сустрэнуцца з журналістамі, палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскіх ініцыятыў і міжнароднымі экспертамі па назіранні за выбарамі. Яны наведаюць нямецкі парламент. У МЗС удзельнікі змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі рабочай групы па пытаннях, звязаных са старшынствам Германіі ў АБСЕ ў 2016 г. Акрамя гэтага, удзельнікі пазнаёмяцца з ландшафтам нямецкіх СМІ, з шэрагам навыкаў, неабходных у працы падчас канфліктных сітуацый, даведаюцца, як узмацніць уласную бяспеку.

    Плануецца, што кожны з удзельнікаў у межах семінара напіша індывідуальны артыкул па тэме. Ідэі, нарыхтоўкі і патрэбы журналістаў у пэўнай інфармацыі, кантактах і г.д. павінны быць прадстаўлены і абмеркаваны на пачатку семінара.

    Фонд taz.Panterstiftung факусуецца на навучанні журналістаў. Ён цесна звязаны з незалежнай штодзённай нямецкай газетай taz.

    Дадатковая інфармацыя:

    Пакрываюцца ўсе выдаткі, уключаючы выдаткі на транспарт, візу і пражыванне (размяшчэнне ў 2–3‑мясцовых нумарах у гатэлі). Кішэнныя выдаткі не ўключаны.

    Умовы ўдзелу:

    - Досвед журналісцкай працы не менш за два гады ў друкаваных, інтэрнэт‑, радыё- або тэлевізійных выданнях, а таксама ў якасці блогера.
    — Валоданне рускай мовай на ўзроўні рабочай мовы, валоданне англійскай мовай як мінімум на ўзроўні разумення.
    — Адсутнасць вопыту ўдзелу ў семінарах фонду taz.Panterstiftung і Deutsche Welle.
    — Наяўнасць дзеючых замежных пашпартоў для атрымання візы.

    Падача заявак не пазней за 29 лютага 2016 года.

    Ахвотныя ўзяць удзел у семінары павінны падаць дзве заяўкі (на рускай і на англійскай мовах):

    - Аўтабіяграфію, якая апісвае досвед працы і валоданне мовамі.

    - Матывацыйны ліст, які ўключае ў сябе тэму даследавання будучага артыкула, а таксама электронны адрас двух рэферэнтных персон, якія маюць дачыненне да журналістыкі, з якімі фонд taz.Panterstiftung змог бы звязацца ў выпадку неабходнасці.

    Рускую версію неабходна выслаць на электронныя адрасы: oertel@taz.de  і serdyuk@taz.de.

    Англійскую версію неабходна выслаць на электронны адрас: petra_bornhoeft@web.de .

    Арганізатары семінара – журналісткі Барбара Оертэль (taz) і Пятра Борнхёфт (taz.Panterstiftung)
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці