Зялёны партал шукае журналістаў для стварэння рэдакцыі ў Віцебску (Да 8 лютага)
Даслана арганізатарамі
Зялёны партал шукае журналістаў для стварэння рэдакцыі ў Віцебску
Запрашаем да супрацы журналістаў з Віцебска і Віцебскай вобласці для напісання актуальных мясцовых артыкулаў на экалагічную тэматыку. Калі Вас цікавіць прырода і экалогія, ёсць час і імпэт паспрабаваць сябе ў гэтай галіне, творчая каманда Зялёнага партала прапануе Вам перспектыўнае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.
Ад Вас чакаем:
- досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;
- навыкі напісання інтэрв’ю, артыкулаў, нататак, кароткіх аператыўных навін па прынцыпах інтэрнэт-журналістыкі;
- валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;
- высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;
- праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;
- пачуцце гумару вітаецца.
Будзем рады, калі Вы, як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню віцебскіх экалагічных праблем і іх рашэнняў.
Са свайго боку абяцаем:
- цікавую працу і дружную творчую каманду;
- неблагі заробак (для самых актыўных і мэтанакіраваных);
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
- магчымасць росту і коўчынг;
- удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;
- цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;
- разнастайную дапамогу і падтрымку.
Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную пошту: greenbelarus.editor@
Калі ласка, перашліце гэтую абвестку тым, каму яна можа быць карыснай!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў