• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў спецпраект да гадавіны жнівеньскіх падзей

    Героі спецпраекта «Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?» — 14 добраахвотнікаў і 1 добраахвотніца Палка Каліноўскага. Яны адказваюць на 6 пытанняў аб тым, што здарылася з імі ў жніўні 20-га і як гэта паўплывала на іх рашэнне далучыцца да Палка. 

    Да гадавіны жнівеньскіх падзей Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў спецпраект у форме даследавання-разважання.

    Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апытаў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, пра тое, як моцна паўплывалі на іх рашэнне пра ўдзел у ваенных дзеяннях падзеі апошніх трох гадоў.

    Гэтая праца:

    1. Уздымае праблему комплекснай траўматызацыі падзеямі, якія пачаліся пасля 2020-га, і важнасці лекавання ад гэтага. 

    2. Распавядае пра важнасць падтрымкі грамадствам пацярпелых і добраахвотнікаў для наступнай мяккай інтэграцыі ў грамадства. 

    3. Паказвае сувязь паміж рэпрэсіямі ў Беларусі і жаданнем беларусаў падтрымліваць Украіну. 

    Абапіраючыся на гэты матэрыял, можна падымаць пытанні стварэння праграм падтрымкі і рэабілітацыі пацярпелых і добраахвотнікаў; тлумачыць, чаму беларусы падтрымліваюць Украіну; апісваць падзеі апошніх 3 гадоў праз асабісты досвед асобных людзей.

    Даследванне даступна на беларускай, рускай  і англійскай мовах.

    Па ўсіх пытаннях можна пісаць Telegram-акаўнт Міжнароднага камітэта @ICTB2020_contact ці на пошту contact@torturesbelarus2020.org.

    Чытайце яшчэ:

    У Назіральную раду па размеркаванні дапамогі для палітвязняў увайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя

    65-гадовы юбілей сустракае за кратамі Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»

    Праваабаронцу Леаніду Судаленку патрабуецца дапамога

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці