• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мне толькі спытаць!» На «Белсаце» выйшаў першы выпуск новага шоў

    Новае шоў на тэлеканале «Белсат» вядзе журналістка Глафіра Жук. Як абяцае рэдакцыя,  гэта будзе эта фармат вострых і шчырых інтэрв’ю, дзе госці адказваюць на пытанні, якія звычайна застаюцца па-за кадрам. 

    На «Белсаце» выйшаў першы выпуск новага шоу

    Скрыншот шоу «Мне толькі спытаць!»

    Пілотны выпуск шоў «Мне толькі спытаць!» выйшаў увечары 5 лютага 2026 года. На размову да Глафіры Жук прыйшоў галоўны саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

    Падчас размовы госць распавёў пра тое, як і чаму Святлана Ціханоўская страціла прытомнасць, хто можа звольніць яго з Офіса, памылкі Марыі Калеснікавай і канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім. А таксама досыць жорстка адказаў хейтэрам, узгадаў Вадзіма Пракоп’ева і Зянона Пазняка. 

    «Спыталі і аб асабістым: ці праўда, што Франак — лавелас, як ён аднойчы меў адносіны з агенткай КДБ і з кім сустракаецца цяпер. А нашая размова перапыніла тэлефанаванне ад каманды Уладзіміра Зяленскага — і проста падчас інтэрв’ю Святлану Ціханоўскую запрасілі на гістарычную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны!», —  зазначаецца ў апісанні праграмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці