• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» медыяпраект «Позірк»

    19 снежня ў пералік «экстрэмісцкіх фарміраванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадалі медыяпраект «Позірк» — уласна інтэрнэт-партал і афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльных сетках і мэсанджарах.

    МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект «Позірк»

    Скрыншот сайта медыяпраекта «Позірк»

    Паводле звестак у «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС, рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне ягонай дзейнасці» было прынятае ведамствам 19 снежня і ў гэты ж дзень уступіла ў законную сілу.

    У гэтым рашэнні згаданыя наступныя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйснялася «экстрэмісцкая дзейнасць»:

    • інтэрнэт-партал  «Позірк» з ідэнтыфікатарамі https://pozirk.online або https://bpn-info.online;
    • старонка у Face­book з назвай «Pozirk — Навіны пра Беларусь»;
    • старонка ў X з назвай «Pozirk»;
    •  YouTube-канал з назвай  «Позірк»;
    • тele­gram-канал з назвай «Pozirk. Навіны пра Беларусь»;
    • Tik­Tok-канал з назвай «pozirk_online»;
    • старонка ў Insta­gram з назвай «pozirk_online»;
    • акаўнт на  Spo­ti­fy з назвай  «Позірк. Размовы пра Беларусь»;
    •  электронная пошта pozirk@pozirk.online.

    МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» медыяпраект «Позірк»

    У якасці групы грамадзян, якія здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» на згаданых рэсурсах, МУС  пералічыў журналістаў Таццяну Каравянкову, Аляксандра Класкоўскага, юрыста Рамана Кісляка, аналітыкаў Пятра Рудкоўскага і Аляксандра Фрыдмана. 

    Таксама ў персанальным пераліку «экстрэмістаў» згадваецца  «Агенцыя навінаў» (пад ранейшай назвай   «Naviny.by» як  складнік экстрэмісцкага фарміравання «Информационное агентство ЗАО «БелаПАН», якому быў нададзены «экстрэмісцкі» статус паводле рашэння КДБ ад 1 лістапада 2021 года).

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып медыяпраекта — «у выглядзе фона чырвонага колеру, у цэнтры якога — мастацкая выява чалавечага вока з упісанай літарай «П» белага колера ўнутры чорнага круга».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці