• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы здолелі захаваць галоўнае: нашу салідарнасць і ўменне дзейнічаць разам»: што жадаюць на святы калегі

    Беларуская асацыяцыя журналістаў хоча падзяліцца з нашымі чытачамі віншаваннямі і словамі падтрымкі, якія дасылалі нам — і ўсім беларусам  — напярэдадні Раства і Новага года сябры і калегі з розных куточкаў свету. 

    Нацыянальны саюз журналістаў Украіны (НСЖУ)

    Дарагія сябры Украіны!

    Мы выказваем вялікую падзяку за тое, што былі з намі ў самыя цяжкія дні гэтага года.

    Гэты год быў неверагодна цяжкім і трагічным не толькі для ўкраінцаў. Маштабная вайна ва Украіне прымусіла кожнага жыхара нашай планеты зірнуць на сваё жыццё пад іншым вуглом. Зламаныя стандарты, мысленне, ілюзіі і, на жаль, жыццё.

    У гэты год вялікіх выпрабаванняў кожны з нас павінен быў зрабіць выбар: абараняць дабро, свабоду, права на выказванне ідэй, права бачыць свет такім, які ён ёсць; або акунуцца ў свет забойстваў, крывадушнасці і хлусні.

    Дарагія сябры, мы рады, што вы сталі на бок дабра! Вы не толькі словам, але і актыўнымі дзеяннямі падтрымалі свабоду слова і свабодную журналістыку ў нашай краіне. Вы дапамаглі выжыць тым работнікам СМІ, якія засталіся без сродкаў да існавання, тым, хто страціў магчымасць займацца любімай прафесіяй, вярнулі надзею тым, хто працуе ў цяжкіх умовах, выратавалі іх здароўе і жыццё.

    Ваша салідарнасць і ваша падтрымка неацэнныя. Шчыра дзякуем вам за гэта!

    Прыміце шчырыя віншаванні з Новым 2023 годам. Разам з вамі мы верым у сілу нашай прафесіі, у сілу салідарнасці і дабра. Міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Dekoder

    Дарагія сябры і сяброўкі, аўтаркі ды аўтары і нашы прыхільнікі!

    Гэта быў цяжкі і балючы год — асабліва для нашых украінскіх сяброў. Мы спадзяемся, што са свайго боку мы паспрыялі лепшаму асьвятленьню беларускай тэматыкі. 

    Жадаем вам і вашым родным некалькі спакойных дзён, упэўненасці ў тым, што дабро пераможа, моцы і натхнення ў 2023 годзе!

    Як і летась, беларускі музыка Лявон Вольскі напісаў для нас і для вас калядную казку.

    Press Club Belarus

    Дарагія сябры і калегі! 

    Наш агульны світанак становіцца бліжэй яшчэ на год. Амаль прайшоў 2022, насычаны трывогай і сумам, рэпрэсіямі і цяжкімі стратамі. Але таксама – нашай салідарнасцю, горкай радасцю за калег, што вырваліся з палону. Цешымся беларускімі міжнароднымі ўзнагародамі, зрэалізаванымі планамі: з’явіліся новыя праекты і каналы, новыя сувязі і новыя выклікі.
     
    Мы спадзяемся, што разам з вамі здужым годна прайсці наш няпросты шлях – вяртанне свабоды слова і дэмакратычных незалежных медыя ў Беларусь. Хай нашая агульная мара стане бліжэй за 2023 год.

    Martens Centre

    Дарагія сябры! 

    Які гэта быў год. Фактычна, гэта быў даволі цяжкі час для ўсіх нас, бо мы сутыкнуліся з найвялікшай праблемай у нашым регіёне з часоў падзення камунізму ў канцы 1980‑х.

    Традыцыйна канец года дае нам магчымасць спыніцца, каб ацаніць узлёты і падзенні, выпрабаванні, з якімі мы сутыкнуліся, і магчымасці, якія мы выкарысталі ў той час.

    Мы рады працы, якую мы — як каманда, так і шырокая сетка Цэнтра Мартэнса — выканалі ў гэты складаны перыяд для Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету. Дзякуючы нашым праграмным дакументам, рэкамендацыям і аналізу, а таксама канферэнцыям і сумесным праектам з нашымі фондамі-сябрамі і партнёрамі, мы павялічылі ўздзеянне нашай працы, наш ахоп у СМІ і наш палітычны ўплыў. Гэта была наша мэта, і нам удалося яе дасягнуць дзякуючы фантастычнай сумеснай працы і сапраўднаму духу згуртаванасці.

    Мне здаецца, мы дабраліся да гары, але яшчэ не дасягнулі вяршыні. Мы абавязаны сузіраць будучыню. Асабліва пра тое, як супрацьстаяць такім сур’ёзным выклікам, як вайна Расіі супраць Украіны, высокія цэны на энерганосьбіты і інфляцыя, зялёны пераход, высокі ўзровень іміграцыі, культурныя войны, папулізм і многія іншыя. У будучым годзе мы будзем працягваць спробы пераадолець гэтыя цяжкасці.

    Пасольства Германіі ў Мінску

    Паважаныя партнёры, дарагія сябры!
     

    Адпраўляем вам найлепшыя пажаданнні да Калядаў і пачатку новага 2023 года.

    Спадзяемся, што у гэтыя, на жаль, непростыя часы ў святочныя дні вам удасца адчуць спакой і крыху адпачнуць, каб з новымі сіламі і ідэямі распачаць 2023 год, які, спадзяемся, будзе лепей.

    Офіс Хельсінскай Грамадзянскай Асамблеі ў Ванадзоры

    З найлепшымі пажаданнямі!

    Беларускі дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава

    Паважаныя сябры, калегі!

    Каманда Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава віншуе вас з Калядамі і Новым 2023 годам.

    Гэты год аказаўся не прасцейшым за папярэднія; перад намі паўсталі новыя выпрабаванні; аднак, мы здолелі захаваць галоўнае: нашу салідарнасць і ўменне дзейнічаць разам. 

    Дзякуй вам, што сёлета вы былі побач! Жадаем вам плёну, натхнення і бяспекі.

    Чытайце яшчэ:

    “Адчуваюць сябе нядрэнна, наколькі гэта магчыма ў зняволенні” — З чым ідуць у новы год нашы калегі-палітвязні

    Журналісты рэгіянальных медыя: «Для многіх нашых чытачоў важна хаця б ведаць, што незалежныя СМІ яшчэ існуюць»

    «І нават у гэты змрочны час мы робім якасны кантэнт, за які не сорамна» — калегі пра вынікі года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці