• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мытня аэрапорта “Мінск‑2” патрабуе 500 долараў за 40 кніг

    З-за вялікага памеру мытнай пошліны, выстаўленай аэрапортам “Мінск-2”, 40 кніг пра беларускіх ветэранаў не трапілі на прэзентацыі супольнага беларуска-італьянскага праекту ў Мінску, Гомелі і Рэчыцы.

    Як паведаміла Радыё “Свабода”, кнігу “Una luce per la Memo­ria, una luce per la Lib­ertà” (“Святло ў імя памяці, святло ў імя свабоды”) з гісторыямі беларускіх ветэранаў, ахвяраў і сведак Вялікай Айчыннай вайны надрукавалі ў італьянскім горадзе Парма на італьянскай, рускай і беларускай мовах.

    Зборнік праілюстраваны фотаздымкамі, якія паказваюць жыццё ветэранаў у сённяшняй Беларусі.

    Паводле журналісткі Надзеі Калінінай, якая працавала над праектам, для прэзентацыі з Італіі ў Беларусь адправілі 40 асобнікаў. Але беларуская мытня запатрабавала выплаціць за кнігі мытную пошліну  больш за 500 долараў – “грошы, якіх гэтыя кнігі і не каштуюць”.

    «Мы ведалі, што існуе мыта, але не разлічвалі на такі вялікі яе памер, з улікам таго, што кнігі прызначаныя не для продажу і былі дасланыя на адрас юрыдычнай асобы. Але правілы такія — калі пасылка важыць больш за 30 кілаграмаў, то трэба плаціць вялікія грошы», – цытуе Надзею Калініну Радыё “Свабода”.

    У выніку кнігі, праляжаўшы два месяцы на складзе мытні, вярнуліся ў Італію.

    Цяпер Надзея Калініна ды італьянскія партнёры шукаюць іншых спосабаў даставіць кнігі ў Беларусь.

    У мытні Нацыянальнага аэрапорта “Мінск‑2” Радыё “Свабода” адмовіліся каментаваць сітуацыю.

    Выпадкі вынятку друкаванай літаратуры на мяжы. 2012–2015 г.г. (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці