• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» спытала колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў

    «Наша Ніва» паразмаўляла з блогерам і аўтарам праекта «Жыццё-маліна» Мікітам Мелказёравым пра ягоны заробак, стыль і фармат працы.

    У размове Мікіта шчыра прызнаўся, што яго заробак у месяц складае «крышачку больш за 3 тысячы еўра». Але яму хацелася б больш: «Хацелася б прыблізна пяцёрку мець». Даходы Мелказёраў атрымлівае толькі ад уласных праектаў (гістарычны «Загляне сонца» і «Жыццё-маліна»).

    Па словах Мікіты, ён працуе як фрылансер, і ў яго кожны працоўны дзень пачынаецца па-свойму:

    «Палякі кажуць wol­ny strz­elec. Такі вось трохі гідкі эўфемізм. Наконт пачатку працы. Бывае па-рознаму. Напрыклад, тыдзень таму ў мяне быў вельмі складаны чэлендж. Я дзевяць гадзін ехаў на цягніку ў Вільню ў пятніцу.

    У суботу мы адпрацавалі вялікае інтэрв’ю з Аланэ (Алана Гебрэмарыям — рэд). Пасля я заснуў. А 4‑й гадзіне раніцы ў нядзелю я прачнуўся. Два самалёты. Я ў Берліне. У мяне было 26 хвілін, каб крышачку паесці. Мы паелі. Шэсць гадзін мы здымаемся. І пасля пяць гадзін мы едзем у Варшаву. Вось прыблізна такі чэлендж.

    Можа быць «здохні ці памры» — гэта графік папярэдніх маіх выхадных. А можа быць гісторыя, як я прыязджаю пасля вось гэтага «здохні ці памры» ў Варшаву і высвятляецца, што мне нібыта і працы няма. І ў мяне паўтара дня абсалютна пустыя».

    Чытайце яшчэ: 

    Belarus IGF-2023: силовики, раскаявшиеся айтишники и экстремистские активисты

    Вайна скончыцца. Калі-небудзь. У нашых фэйсбучных баталіях. Барыс Гарэцкі пра ўражанні ад паездкі ў Кіеў

    Как себе помочь при травме свидетеля в журналистике? Рекомендации психолога

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці