Навіны
Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве
У Варшаве загінула рэдактарка Марына Бірукова
Марына Бірукова была рэдактаркай і менеджаркай, працавала ў шматлікіх беларускіх выданнях (часопіс «Большой», выдавецтва «Нестар — Мінск»), узначальвала газету «Віртуальныя радасці».
Палітзняволенага блогера Паўла Вінаградава перавялі з калоніі ў гродзенскую турму
Сёння стала вядома, што палітзняволенаму Паўлу Вінаградаву змянілі рэжым адбыцця прысуду на больш строгі — рашэннем суда яго перавялі з папраўчай калоніі на турэмны рэжым. Працэс, які пачаўся ў судзе Ваўкавыскага раёна 6 снежня, насіў назву «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення умоў рэжыму». Вёў яго суддзя Мікалай Сяргейка.
У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар
«Вясна» атрымала прэмію ААН ў галіне правоў чалавека за 2023 год
Уладзімір Лапцэвіч: З‑за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі
Медыя Warta прызналі «экстрэмісцкім»
У Баранавічах старшыня гарвыканкама зладзіў прэс-канферэнцыю для мясцовых блогераў
Справаздачу пра сустрэчу апублікавалі дзяржаўныя СМІ і адзначылі, што такія мерапрыемствы кіраўнік выканаўчай улады ў горадзе ладзіць рэгулярна. На сустрэчу запрасілі выключна тых блогераў, што вядуць забаўляльны кантэнт.
Журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі дасылаць у турму асадкі і стрыжні для пісання
Прэм’ерны паказ дакументальнага серыялу Netflix пра беларускія пратэсты запланавалі на пачатак 2024 года
Міністр замежных спраў Польшчы выказаў салідарнасць са зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам
20 снежня споўнілася 1000 дзён, як палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі. З гэтай нагоды рэдакцыя «Газеты Выборчай», дзе ён працаваў, зноў запатрабавала ад уладаў Беларусі вызвалення журналіста, піша Радыё Свабода.
Новы польскі ўрад звольніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ, адзін канал спыніў вяшчанне
Кіраўніцтва польскіх дзяржаўных СМІ — грамадзкага тэлебачання, радыё і інфармацыйнага агенцтва PAP — адпраўлена ў адстаўку. Пра гэта ў сераду, 20 снежня, паведаміў урад Польшчы.
Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнана старонка «Новага Часу» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter)
Адпаведнае рашэнне адносна акаўнта «Novy Cas/Новы час» ў сацыяльнай сетцы «Х» (былы Тwitter) прыняў 18 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска. Пра што паведамляецца ў адмысловым спісе, які складае Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Суды Брэсцкай вобласці істотна папоўнілі спіс «экстрэмістаў» у рэгіёне за кошт сацсетак мясцовых медыяў
«Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых
З ліпеня 2023 году дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых трымаюць у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Вядома, што палітвязень працуе на сартаванні поліэтыленавых гранул, а ў вольны час чытае шмат філасофскай і гістарычнай літаратуры.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці