Навіны
«Нельга гандлявацца чужымі жыццямі». Вольга Івашына — пра палітвязняў і навіны ад мужа
Палітычны вязень журналіст Дзяніс Івашын ужо 1037 дзён утрымліваецца ў зняволенні. Цяпер Дзяніс, асуджаны рэжымам на 13 гадоў, знаходзіцца на строгім рэжыме ў Жодзінскай турме. Пра навіны ад палітвязня, яго настрой, а таксама пра перспектывы вызвалення палітычных вязняў у Беларусі Радыё Рацыя гаворыць з жонкай Дзяніса Вольгай Івашынай.
12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова
Разгляд крымінальнай справы распачаўся а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Аляксандра Зянкова вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, падсуднаму пагражае ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.
«Святога нічога». У беларускай медыяпрасторы з’явіўся новы гумарыстычны падкаст
Медыяпраект «Настоящее время» ў Беларусі абвясцілі экстрэмісцкім
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла медыя «Настоящее время» ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пералік экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі на сайце ведамства папоўнілі шасцю рэдакцыямі: «Настоящее время», «Настоящее время. Азия», «Настоящее время. Док», «Настоящее время. Беларусь», «Настоящее время. Сюжеты», «Настоящее время. Балтия».
Супрацоўнік БТ падзяліўся ўспамінамі пра сваю працу на пратэстах 2020 года
На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»
У Беларусі заблакавалі доступ карыстальнікаў да рэгіянальнага інфармацыйнага інтэрнэт-выдання «Мой Брест». Адпаведны загад выдаў 9 студзеня міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»
У Беларусі дазволілі рэкламаваць алкаголь на тэлебачанні, а забаранілі — адукацыю і працу за мяжой
Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»
На базе інтэрнэт-пляцоўкі ўкраінскага «РокРадіо» запрацаваў радыёстрым «РокРадыёBY», на якім можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых гуртоў. Як паведамляе espreso.tv, праект узнік пры падтрымцы Полка Каліноўскага.
Прапагандыст з «Мінскай праўды» сцвярджае, што зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз
Высветлілася, што Герман Напольскі, заўсёднік прэс-канферэнцый і аўтар прапагандысцкага выдання «Мінская праўда», зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз. БАЖ стала вядома аб яго спробах прызначыць сустрэчу з журналістамі незалежных медыяў, якія знаходзяцца ў Літве. Цікава, што гэта супала з неанансаваным візітам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Вільню.
На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскову
Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе
«Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася
Ужо два выпускі спартыўнай газеты «Прессбол» у 2024-м годзе выйшлі на 12 старонках замест традыцыйных 16-ці. На гэта звярнула ўвагу Tribuna.
«Затрымалі на святы». У Гродне працягваюцца затрыманні за падпіску на Instagram Руслана Кулевіча
Пасля публікацыі пра замежныя ваяжы Беларускага Чырвонага Крыжа заблакавалі расследніцкі сайт «Бюро медыя»
У Беларусі заблакавалі доступ да сайта расследніцкага інфармацыйнага медыяпраекта «Бюро медыя» — buromedia.io. Гэта адбылося «прыкладна праз 30 хвілін пасля публікацыі расследавання пра Беларускі Чырвоны Крыж», паведаміла рэдакцыя на старонцы свайго Тэлеграм-канала.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці