• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці можа сертыфікацыя JTI ад «Рэпарцёраў без межаў» стаць новай магчымасцю для беларускіх медыяў? Разбіраемся

    Беларускае медыя пра экалогію «Зялёны Партал» адным з першых беларускіх медыяў прайшоў працэдуру сертыфікацыі Jour­nal­ism Trust Ini­tia­tive ад «Рэпарцёраў без межаў» (RSF). Аўтар спецыяльна для БАЖ папрасіў калег распавесці пра свой досвед атрымання JTI. А таксама пацікавіўся, ці сапраўды такая ліцэнзія можа выкарыстоўвацца як глабальны інструмент журналісцкага самарэгулявання.  

    сертыфікацыя для беларускіх медыя

    Выява з сайта www.journalismtrustinitiative.org

    Сертыфікацыя: для чаго яна можа быць патрэбная?

    У свеце больш за 1500 медыяў з 100+ краінаў прайшлі працэдуру сертыфікацыі ад  Jour­nal­ism Trust Ini­tia­tive. Паводле мапы ініцыятывы, на сёння ў Беларусі адно СМІ далучылася да супольнасці.

    Сярод беларускіх медыяў, якія цяпер працуюць за межамі Беларусі, сертыфікацыю таксама прайшлі «Наша ніва», Plan B, «Краіна для жыцця», Buro Media.

    Калі паглядзець на бліжэйшае да Беларусі замежжа, то ў Польшы да гэтай ініцыятывы далучылася 6 рэдакцый, у Літве —22. А вось ва Украіне — ужо сотня. Першы сертыфікат сярод украінскіх СМІ атрымала выданне «Детектор Медиа».

    «Неад’емнай часткай дзейнасці нашых СМІ і грамадскай арганізацыі з’яўляецца аналіз і ацэнка працы іншых СМІ. Маніторынг выканання журналісцкіх стандартаў, абвяржэнне дэзінфармацыі, медыйная крытыка — усё гэта складнікі нашай штодзённай працы, закліканай спрыяць паляпшэнню якасці медыяасяроддзя ва Украіне. Але і нам карысна паглядзець на сябе з боку, вачыма нашых калег. Таму мы радыя быць першым СМІ ва Украіне, якое прайшло сертыфікацыю JTI», — адзначыла галоўны рэдактар ​​«Детектор Медыя», кіраўнік аднайменнай грамадскай арганізацыі Наталля Лігачова.

    Глабальную ініцыятыву  Jour­nal­ism Trust Ini­tia­tive (Журналістыка даверу) —  заснавалі ў 2019 годзе Reporters With­out Bor­ders (RSF) у партнерстве з Euro­pean Broad­cast­ing Union і Agence France Presse. Над ёй працавала група са 130 экспертаў з журналістаў, інстытуцый, органаў рэгулявання, выдаўцоў і прадстаўнікоў IT, пад эгідай Еўрапейскага камітэту па стандартызацыі. Сертыфікацыя накіравана на стварэнне больш здаровай інфармацыйнай прасторы. Дзякуючы ёй укараняюцца паказчыкі надзейнасці журналістыкі. Такім чынам, JTI заахвочвае і ўзнагароджвае выкананне прафесійных норм і этыкі.

    Намесніца галоўнага рэдактара «Зялёнага Парталу» Таццяна Гендзель распавядае, што атрымаць сертыфікацыю JTI можа любое медыя ў свеце, калі адпавядае крытэрам прафесійнага СМІ.

    — Пасля выканання пэўных умоў рэдакцыя атрымлівае машынны код для ўбудавання ў сайт, — тлумачыць суразмоўца.

    Для сістэм штучнага інтэлекту, напрыклад, пошукавых ад Google, гэты машыны код паказвае, што сайт распаўсюджвае даставерны кантэнт і не займаецца дэзынфармаваннем. Такім чынам дапамагае ў тым ліку бароцца з песімізацыяй заблакаваных беларускімі ўладамі сайтаў.

    Да таго на сам сайт можна паставіць эмблему Show Trans­paren­cy Report. Яна кажа аўдыторыі, калегам і партнёрам, што дадзенае медыя вартае даверу і адпавядае прафесійным стандартам якасці.

    Сертыфікацыя JTI ад RSF

    Эмблема Show Trans­paren­cy Report у выходных дадзеных

    Асобна трэба зазначыць, што ўвядзенне сэртыфіката не прыводзіць да ацэньвання староннімі арганізацыямі асобных фрагментаў кантэнту ці нейкага ранжыравання. Як пазначана на сайце ініцыятывы, JTI наўмысма пазбягае гэтага, каб не будаваць механізм, якім нехта змог бы злоўжываць і выкарыстоўваць яго для абмежавання свабоды слова.

    З чаго пачаць?

    Калі рэдакцыю зацікавіла магчымасць атрымаць сертыфікацыю, то неабходна пачаць з працэдуры верыфікацыі.

    — Яна даволі ёмістая, — дзеліцца сваім досведам Таццяна Гендзель. — Трэба падаць справаздачу па 130 пунктах. У ёй медыя просяць распавесці, якіх журналісцкіх прынцыпаў трымаецца рэдакцыя, паводле якіх стандартаў працуе, якія юрыдычныя абавязкі нясе, на якіх платформах распаўсюджвае кантэнт і г.д. Сярод пытанняў я пабачыла шмат чутлівага для беларускіх СМІ. 

    Аднак, ёсць магчымасць не ўсе адказы рабіць празрыстымі для знешніх чытачоў з меркаванняў бяспекі каманды. Іх будуць бачыць толькі арганізатары ініцыятывы.

    Не будзем хаваць, праца з анкетай забірае досыць часу. Але яна дапамагае пацвердзіць той факт, што дадзенаму СМІ можна давяраць.

    Таццяна Гендзель Зялёны партал

    Таццяна Гендзель. Фота: з асабістага архіва суразмоўцы

    — Як менавіта правяралася нашая справаздача з таго боку, я магу толькі ўскосна меркаваць. Бо на шмат якія з нашых адказаў прасілі пацвярджаючыя спасылкі. І добра, што ў нас была і распрацаваная рэдакцыйная палітыка, і распрацаваная палітыка аб недыскрымінацыі. Акрамя таго, мы ў сваёй працы абапіраемся на Кодэкс этыкі БАЖ, на які таксама спасылаліся, — пералічвае суразмоўца.

    Для рэдакцыі наяўнасць міжнароднай сертыфікацыі важная і па той прычыне, што цяпер яны працуюць на даволі шырокую беларускую аўдыторыю, якая знаходзіцца не толькі ўнутры краіны, але раскіданая і па розных іншых дзяржавах:

    — Мы бачым, што нас часцей сталі чытаць і ва Украіне, і ў Расіі, і ў Казахстане. Вядома, частка гэтых людзей тыя самыя беларусы, але ёсць і мясцовыя жыхары, якіх хвалюе зялёная праблематыка. Таму быць прыналежнымі да сусветнай супольнасці медыяпрафесіяналаў — значыць мець большы крэдыт даверу ад гэтай новай аўдыторыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці