Навіны
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў
23 студзеня Мінскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста на вырак суда Маладзечанскага раёна, агучаны 3 лістапада мінулага года. Тады Аляксандру Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі і штраф памерам 14 800 рублёў. Зараз судовая калегія на чале з суддзём Уладзімірам Арэшкам пакінула скаргу без задавальнення і прысуд — без зменаў.
Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца
Яму інкрымінавана парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
Фотаздымкі Уладзіміра Парфянка пакажуць на выставе ў Вільні
Проект журналистки Евгении Долгой «Политвязынка» в Instagram атаковали боты
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?
У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача
У зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай з’явілася «хросная»
На гродзенскую журналістку падалі заяву ў міліцыю героі яе публікацыі
З’явіўся спіс самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў. Пра некаторыя вы дакладна не чулі
Магілёўскага блогера і былога журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітычным зняволеным
Новы сайт «Брестской газеты» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Рашэнне пра прызнанне сайта bgmedia.site «экстрэмісцкім» 15 студзеня прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. Гэта ўжо другая спроба праз суд абвясціць інтэрнэт-рэсурс «па-за законам»: 26 лістападa 2021г. сайт «Брестской газеты», які тады меў ідэнтыфікатар b-g.by, ужо прызнавалі «экстрэмісцкім».
Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ прадставіў сваю справаздачу за 2023 год
Услед за справаздачай «Рэпарцёраў без межаў», пра якую мы падрабязна пісалі ўжо, з'явіўся перапіс Камітэта па абароне журналістаў (CPJ). Даследаванне паказвае, што больш за 65% журналістаў, уключаных у гэты дакумент, абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і дзеяннях, накіраваных супраць дзяржавы, такіх як тэрарызм, у адплату за свае крытычныя рэпартажы.
«Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў
Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава затрымалі за абразу Лукашэнкі
Ідэолагі Гродна выдаткуюць 120 000 рублёў на публікацыі ў дзяржпрэсе
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.