• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Андрэй Гнёт пераведзены пад хатні арышт

    Журналіста і рэжысёра Андрэя Гнёта затрымала памежнай службай Сербіі 30 кастрычніка 2023 года якога затрымалі ў Сербіі на запыт беларускага рэжыму. Галоўная задача цяпер — не дапусціць экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь.

    Андрэй Гнёт. Фота: Insta­gram

    Пра змены ў лёсе Андрэя Гнёта паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка:

    Гэта першы важны крок ў вырашэнні лёсу Андрэя, які больш за 7 месяцаў правёў у поўнай ізаляцыі, без доступу да належнай медычнай дапамогі, стан здароўя яго рэка пагоршыўся. Аднак зараз важны другі, самы важны крок — не дапусціць ягонай экстрадыцыі ў Беларусь, дзе Андрэя пераследуюць за палітычныя матывы.

    Раней Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ініцыявала стварэнне працоўнай групы з прадстаўнікоў МЗС і амбасад еўрапейскіх краінаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў лёсе Андрэя Гнёта. За вызваленне журналіста выступаюць міжнародныя арганізацыі і еўрапейскія палітыкі.

    Сем страшных месяцаў і шэсць доўгіх дзён я знаходзіўся ў цэнтральнай турме Белграда па палітычных матывах. І зараз… не, я не на свабодзе, адскія краты змянілі для мяне хатнім арыштам. Але гэта як рай, кажа ў невялікім звароце мужчына.

    Журналіст падзякаваў усім датычным да ягонага лёсу і патлумачыў, чаго чакае далей:

    Але мы зрабілі паўкрока: сербскі суд усё яшчэ думае, экстрадыраваць мяне ці не, заюіць мяне ці пакінуць у жывых. У гэтым страшным серыяле пачаўся другі сезон. І ў гэтым серыяле бойка за мяне будзе яшчэ больш жорсткая і бескампрамісная.

    Што здарылася з Андрэем Гнётам?

    Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    У траўні 2022 года выйграў конкурс Effie Awards Rus­sia. У 2016‑м партал marketing.by паведамляў, што Гнёт з’яўляецца «адным з самых вядомых і запатрабаваных» беларускіх рэжысёраў, сярод яго кліентаў такія вядомыя айчынныя брэнды, як МТС, Mark Formelle, «Бульбашъ», «Аліварыя», «Спартак», «Беллакт», World Of Tanks.

    30 кастрычніка 2023 года Андрэй Гнёт быў затрыманы памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў сталіцу краіны Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі.

    Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства просіць экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу нібыта па эканамічных прычынах, а не палітычных.

    Камітэт абароны журналістаў заклікаў улады Сербіі неадкладна вызваліць беларуса Андрэя Гнёта і не выдаваць яго для экстрадыцыі ў Беларусь. Вызвалення журналіста патрабавалі і іншыя міжнародныя журналісцкія арганізацыі.

    12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі спадара Гнёта ў Беларусь. Справу адправілі на перагляд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці