Навіны
12 студзеня пачалі судзіць барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова
Разгляд крымінальнай справы распачаўся а 10-й раніцы 12 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе, суддзёй прызначана Жанна Брысіна. Аляксандра Зянкова вінавацяць па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Паводле санкцый гэтай часткі артыкула, падсуднаму пагражае ад двух да шасці гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі.
«Святога нічога». У беларускай медыяпрасторы з’явіўся новы гумарыстычны падкаст
Медыяпраект «Настоящее время» ў Беларусі абвясцілі экстрэмісцкім
Супрацоўнік БТ падзяліўся ўспамінамі пра сваю працу на пратэстах 2020 года
На загад міністра інфармацыі ў Беларусі заблакавалі сайт «Мой Брест»
У Сенаце ЗША прадэманстравалі партрэты беларускіх палітзняволеных. У тым ліку двух супрацоўнікаў «Радыё Свабода»
Гэта адбылося ў аўторак, 9 студзеня. Сенатар Рычард Дурбін згадаў пра беларускіх палітзняволеных і прадэманстраваў партрыты чатырох з іх: Алеся Бяляцкага, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і Андрэя Кузнечыка, паведамляе «Радыё Свабода».
У Беларусі дазволілі рэкламаваць алкаголь на тэлебачанні, а забаранілі — адукацыю і працу за мяжой
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца папраўкі ў заканадаўства аб рэкламе — закон аб зменах афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»
Прапагандыст з «Мінскай праўды» сцвярджае, што зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз
На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскову
Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе
У 2023 годзе у пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі 11 медыяў і пяць блогераў. Усяго ў Беларусі на дадзены момант 169 «экстрэмісцкіх фармаванняў», з іх 62 прызналі у 2023 годзе, піша «Вясна».
«Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася
Ужо два выпускі спартыўнай газеты «Прессбол» у 2024-м годзе выйшлі на 12 старонках замест традыцыйных 16-ці. На гэта звярнула ўвагу Tribuna.
«Затрымалі на святы». У Гродне працягваюцца затрыманні за падпіску на Instagram Руслана Кулевіча
Пасля публікацыі пра замежныя ваяжы Беларускага Чырвонага Крыжа заблакавалі расследніцкі сайт «Бюро медыя»
«Экстрэмісцкі» статус атрымаў яшчэ адзін акаўнт незалежнага сайта «Першы рэгіён» у сацыяльных сетках
Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовага рашэння дадало ў адмысловы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» акаўнт у сацыяльнай сетцы Х, які належыць незалежнаму інтэрнэт-выданню «Першы рэгіён».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.