• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе

    У 2023 годзе у пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» уключылі 11 медыяў і пяць блогераў. Усяго ў Беларусі на дадзены момант 169 «экстрэмісцкіх фармаванняў», з іх 62 прызналі у 2023 годзе, піша «Вясна».

    Агулам у 2023 годзе “экстрэмісцкімі фармаваннямі” былі прызнаныя 11 медыя. Гэта як буйныя вядомыя СМІ, накшалт Zerkalo.io і Tri­buna, так і рэгіянальныя медыя з розных куткоў Беларусі: Брэста, Гародні, Барысава, Магілёва і Гомеля.

    15 лютага МУС уключыў у “пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” “Маланка медыя”. У хуткім часе КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” “Брэсцкую газету”, прызнаўшы яго ўдзельнікамі галоўнага рэдактара Віктара Марчука і яго намесніцу Таццяну Піскур.

    16 траўня па рашэнні КДБ “экстрэмісцкім фармаваннем” быў прызнаны MOST і сацсеткі гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча. Напрыканцы траўня пералік папоўніла гомельскае выданне “Штодзень”.

    9 чэрвеня МУС прызнаў “фармаваннем” Zerkalo.io. “Беларускі раследавацельскі цэнтр” быў унесены ў пералік па рашэнні Вярхоўнага суда 15 верасня. Напрыканцы лістапада КДБ сваім рашэннем уключыў у пералік барысаўскае выданне ex-press.live. У хуткім часе “экстрэмісцкімі фармаваннямі” былі прызнаныя тры медыя з Магілёва: “6TV Bielarus”, “Магілёў Медыя”, “Навіны Магілёўскага рэгіёну”.

    5 снежня МУС прыняў рашэнне аб прызнанні спартовага выдання Tri­buna “экстрэмісцкім фармаваннем”.

    Летась у “пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” патрапілі сацсеткі блогераў Андрэя Павука і яго праект “Рудабельская паказуха”, блогерка Вольга Павук, журналіст і медыя-актывіст Валер Руселік з Youtube-каналам “Daro­ha”, украінскі блогер Аляксандр Рыкаў “Bal­aganOff”, а таксама блогерка Таццяна Мартынава.

    28 лютага па рашэнні КДБ “экстрэмісцкім фармаваннем” была прызна і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    “Рашэнне КДБ Беларусі аб прызнанні Беларускай асацыяцыі журналістаў экстрэмісцкім фармаваннем з’яўляецца новай праявай ціску ўладаў на беларускія выданні і журналістаў, скіраванай на запалохванне і рэпрэсіі з мэтай спыніць такую важную для грамадства працу незалежных медыя”, – заявілі ў адказ праваабаронцы.

    Чытайце яшчэ:

    «Экстрэмісцкі» статус атрымаў яшчэ адзін акаўнт незалежнага сайта «Першы рэгіён» у сацыяльных сетках

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі кантэнт рэгіянальных выданняў «Магілёў.Media» і «Першы Пінскі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці