Навіны
Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Валерыі Касцюговай
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйную скаргу журналісткі Валерыі Касцюговай і пакінуў у сіле вырак — 10 гадоў зняволення, вынесены ў сакавіку Мінгарсудом. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе прайшло 25 ліпеня. Пасля разгляду апеляцыі спадарыня Валерыя мела кароткае спатканне з мужам. Цяпер на пачатку жніўня яе павінны этапаваць у Гомель, дзе яна будзе адбываць прысуджанае пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму.
Падчас анлайн-марафона сабралі больш за 574 тысяч еўра. Куды пойдуць сродкі?
Святлана Ціханоўская: «Беларусы, я намі ганаруся!»
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі прызналася, што да апошняй хвіліны сачыла за тым, як пройдзе марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Яе вельмі ўсцешыла, што, аб'яднаўшыся, людзі змаглі сабраць больш за 570 тысяч еўра на падтрымку палітзняволеных беларусаў і іх сем'яў.
Віцебскія дзяржСМІ збіраюцца наладжваць «цесную супрацу» са СМІ Пскоўскай вобласці
Медыяцэнтр Віцебскай вобласці, створаны нядаўна для праўладных медыйшчыкаў, наведала расійская дэлегацыя ў межах так званых Дзён Пскоўскай вобласці ў Віцебску. Тут улады арганізавалі анлайн і афлайн-канферэнцыі з удзелам СМІ Віцебшчыны і Пскова.
Легендарнага распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду затрымалі падчас пілігрымкі
Ігар Карней — у СІЗА, імаверна, супраць яго распачалі крымінальную справу
У суботу — анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!» Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку палітвязням і іх родным
Барацьба з несправядлівасцю і злом — забег на доўгую дыстанцыю. Гэта не навіна. А навіна ў тым, што ў суботу, 29 ліпеня, незалежныя беларускія медыя аб’яднаюцца, каб правесці анлайн-марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно!». Сабраныя грошы будуць накіраваны палітвязням і іх родным. У мерапрыемствы будуць удзельнічаць больш за 20 незалежных СМІ. БАЖ таксама далучыцца да акцыі.
«С той стороны нет ни малейшей доброй воли». Глава МВД Польши — о шансах на освобождение Андрея Почобута
Акцыя салідарнасці ад незалежнай журналісткі: 10 км для Ларысы Шчыраковай
Прокуратура Брестской области похвасталось борьбой с «экстремистскими» ресурсами
БРЦ: около 665 тысяч долларов планирует потратить МВД на средства по защите информации
Запрацаваў сайт пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі
Сайт bellit.info заснаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Арганізацыя паўстала з ініцыятывы журналіста і літаратара Дзмітрыя Плакса.
З’явіўся падрабязны юрыдычны аналіз сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«З маімі артыкуламі таксама будзе нямала». У Гомелі пачынаецца суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай
Гомельскі абласны суд сёння, 27 ліпеня, пачынае разглядаць крымінальную справу супраць былой журналісткі і краязнаўцы Ларысы Шчыраковай. Следства вінаваціць Шчыракову ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч.1, 2 арт. 361-4 КК) і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт.369-1 КК). Пракуратура падтрымала кваліфікацыю. Справу разглядае суддзя Мікалай Доля. Судовае пасяджэнне зрабілі закрытым.
Журналіста Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.