Навіны
Падтрымаем Мікалая Зайца, былога палітвязня і прэс-сакратара Купалаўскага тэатра
Са жніўня 2020 года Мікалай працаваў на пасадзе прэс-сакратара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Публічна выказаўся супраць рэпрэсій і гвалту пасля выбараў 2020-га. Праз некалькі месяцаў быў звольнены, піша «Беларуская Рада культуры».
Папраўкі ў «Законе аб выдавецкай справе»: Рэпрэсіўныя абмежаванні Мінінфарм тлумачыць «барацьбой з экстрэмізмам»
Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 траўня асудзілі Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіранвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі
Мінінфарм адхрысцілася ад «Жоўтых сліў» і «апавясціла», што нічога не ведае пра іх аўтараў і ўладальнікаў
Такім чынам ведамства ў чарговы раз паспрабавала адфутболіць гомельскага актывіста Іллю Міронава і яго законныя спробы абараніць свае правы, гонар і годнасць, піша «Штодзень».
Святлане Алексіевіч – 75! БАЖ віншуе нобелеўскую лаўрэатку і жадае найхутчэй усім разам вярнуцца на радзіму
Уголовное дело Павла Можейко передали в суд
Другое чытанне са старым зместам: «палатачнікі» без пярэчанняў ухвалілі папраўкі ў Закон аб СМІ
31 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Карэктывы абумовілі неабходнасцю «сіметрычных адказаў на недружалюбныя выпады супраць беларускай дзяржавы».
Мінгарсуд 13 чэрвеня пачне разглядаць справу праваабаронцы Насты Лойкі
Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА
Прапагандысцкая газета агучыла некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса
Польша назвала условие, при котором может ослабить санкции против Беларуси
Гомельскаму журналісту і краязнаўцу Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады няволі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
30 мая Гомельскі абласны суд агучыў вырак журналісту, гісторыку і краязнаўцу Яўгену Меркісу — 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў Меркіса вінаватым на падставе ч. 1 і ч. 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама паводле ч. 3 артыкула 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»).
«Айцішны» інтэрнэт-рэсурс Dev.by заблакаваны ў Беларусі
Брэсцкія ўлады запрасілі журналіста са Швейцарыі для «фармавання пазітыўнага іміджу»
У Брэсцкім аблвыканкаме 29 траўня адбылася сустрэча намесніка старшыні абласной выканаўчай улады ў рэгіёне Вадзіма Краўчука з журналістам і палітычным дзеячам са Швейцарыі Гі Мэтанам (Guy Mettan).
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.