• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм адхрысцілася ад «Жоўтых сліў» і «апавясціла», што нічога не ведае пра іх аўтараў і ўладальнікаў

    Такім чынам ведамства ў чарговы раз паспрабавала адфутболіць гомельскага актывіста Іллю Міронава і яго законныя спробы абараніць свае правы, гонар і годнасць, піша «Штодзень».

    Яшчэ ў красавіку Ілля Міронаў напісаў у Міністэрства інфармацыі скаргу на адрас сеткавага выдання «Жоўтыя слівы», якое, паводле неафіцыйнай інфармацыі, з’яўляецца прадуктам журналістаў «СБ. Беларусь сёння». Гомелец абурыўся паведамленню ў тэлеграм-канале «ЖС. Pre­mi­um», у якім яго называлі «стукачом» за спробы прыцягнуць да адказнасці праўладных прапагандыстаў. У сувязі з гэтым Міронаў папрасіў вынесці пісьмовае папярэджанне «СБ. Беларусь сёння» за распаўсюд звестак, якія груба парушаюць Канстытуцыю.

    І вось які адказ актывісту прыйшоў днямі з Мінінфарма.

    «…Міністэрства інфармацыі не валодае інфармацыяй пра тое, ці з’яўляецца рэдакцыя сродкаў масавай інфармацыі «СБ. Беларусь сёння» уладальнікам тэлеграм-каналаў «Жоўтыя слівы» і «ЖС. Pre­mi­um». Пры гэтым, незалежна ад таго, хто з’яўляецца ўладальнікам згаданых у Вашым звароце тэлеграм-каналаў, да яго не можа быць прымененая мера рэагавання, прадугледжаная для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі».

    Сваё рашэнне аб немагчымасці «прымянення мер рэагавання» Мінінфарм патлумачыла тым, што тэлеграм-каналы «Жоўтыя слівы» і «ЖС. Pre­mi­um» не зарэгістраваныя ў Мінінфарме і сродкамі масавай інфармацыі не з’яўляюцца. З усімі сваімі прэтэнзіямі Іллю Міронава, зрэшты, як заўсёды, паслалі … у суд.

    Апускаць рукі гомельскі актывіст і не збіраецца. Пасля кожнага такога «адфутбольвання» з боку чыноўнікаў, мужчына бярэцца адстойваць свае правы з новымі сіламі.

    Вось і апошнія прыклады: літаральна днямі пасля падобнага адказу з Мінінфарма на скаргу актывіста з нагоды абразаў яго з боку рэдакцыі тэлеканала «СТБ» у асобе вядучага Андрэя Мукавозчыка (ведамства адмовілася выносіць пісьмовае папярэджанне СМІ за абразу – Рэд.), актывіст напісаў і адправіў новую скаргу ў Мінінфарм з патрабаваннем выдаліць размешчаныя на тэлеканале абразлівыя матэрыялы пра яго і яшчэ раз настаяў на вынясенні тэлеканалу пісьмовага папярэджання. Таксама Міронаў адправіў скаргу на адказ на свой зварот у Мінінфарм і адрасаваў яе ўжо ў Савет Міністраў Беларусі. У гэтай скарзе актывіст папрасіў выдаць Мінінфарму «абавязковае для выканання прадпісанне аб належным вырашэнні пытання» альбо разгледзець яго зварот па сутнасці з выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь.

    Чытайце яшчэ: 

    «Последней каплей стал арест преподавателя на 15 суток». Бывшие студенты журфака БГУ о своем решении забрать документы

    Эдуард Мельников: «Горком закрыл мои прямые эфиры: во время их рабочие крыли последними словами то, что творилось в промышленности»

    Из журналистики в медицину: «Я хорошо понимаю врачей, которые отказываются говорить с журналистами»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці