Навіны
«Зялёны партал» перастаў адкрывацца ў Беларусі
На загад Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакаваны доступ да экалагічнага сайта “Зялёны партал”. Дзяржаўныя і камерцыйныя правайдары распараджэнне ўжо выканалі, пра што сведчыць адпаведная “плашка” на экране. З-за мяжы сайт пакуль яшчэ даступны для чытачоў.
13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму: агучаны вырак журналісту-расследавальніку Дзянісу Івашыну
Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі — ператрусы па ягонай крымінальнай справе
У Гомелі другія суткі знаходзіцца за кратамі ізалятара часовага ўтрымання журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня ў другой палове дня. Таксама міліцыянты правялі ператрус у кватэры, якую Яўген наймае, і забралі носьбіты інфармацыі.
16 верасня ў Вільні адкрыецца выстава фатаграфій украінскіх ваенных журналістаў «На перадавой праўды»
Вядомая мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла сваю новую працу Мікіту Мелказёраву
У Гомелі затрымалі журналіста Яўгена Меркіса
Праваслаўная цэнзура: ігумення Гаўрыіла загадала ўтылізаваць “нацыяналістычныя” лісткі, якія рэдагуе паэт-манах Зніч
Сёння ў Бучы адкрываецца выстава з партрэтамі беларускіх палітвязняў, сярод якіх — журналісты
У Публічнай бібліятэцы Бучы адкрываецца выстава «Колеры беларускай рэвалюцыі». Гэта пашыраны праект экспазіцыі, якая прагучала ў Львове ў жніўні гэтага года. Сярод фотаздымкаў ёсць выявы журналістаў Кацярыны Андрэевай, Андрэя Аляксандрава, Дзяніса Івашына.
Журналіст выдання Rzeczpospolita напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую
Лёс белапанаўцаў залежыць ад суддзі, які раней “выпісаў” велізарныя тэрміны анархістам
Затрыманы сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», дызайнер Анатоль Лазар
Сёння дзень памяці Аляксея Караля
Беларускія медыйшчыкі ўзялі ўдзел у журналісцкім турніры ў Друскінінкаі
Дзяржаўнае агенцтва БелТА не паведаміла пра адступленне расійскай арміі з Ізюма і Купянска
Заходнія дыпламаты просяць беларускія ўлады адгарадзіць іх ад прапагандыстаў
Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі звярнулася да афіцыйнага Мінска з патрабаваннем вырашыць праблему "наўмыснага і сістэматычнага пераследу дыпламатычнай супольнасці" з боку супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ. Рэакцыі з боку Міністэрства замежных спраў пакуль няма.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці