Навіны
МЗС не акрэдытавала ніводнага журналіста «Еўрарадыё»
Як паведамлялася раней, з 2 кастрычніка былі ануляваныя акрэдытацыі абсалютна ўсіх замежных журналістаў у Беларусі. 5 кастрычніка МЗС апублікавала новыя правілы акрэдытацыі і пачало прыём заявак. Заяўкі на часовую акрэдытацыю ведамства абяцала разгледзець на працягу 5 дзён.
Гродна: чарговы перанос суда па справе Ігара Бублікава
Журналісту «Белсату» Аляксандру Сідарэўскаму прысудзілі 15 сутак арышту
12 кастрычніка Магілёўскі раённы суд прызнаў журналіста вінаватым паводле ч.3. арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіў яму 15 содняў арышту. У залік Сідарэўскаму пойдуць трое содняў, якія ён адбыў у ізалятары яшчэ да суду.
Затрымалі Змітра Лупача. У будынку суда
Журналістка Алена Доўнар атрымала другі запар арышт на 15 сутак
У Гомелі пакаралі штрафам Ларысу Шчыракову і Ганну Якштас. Трое сутак да суда яны правялі ў ізалятары
На выяздным пасяджэнні суда ў Гомельскім РАУС 12 кастрычніка суддзя Алена Малая чарговы раз пакарала адміністрацыйным штрафам незалежную журналістку, сябра ГА "БАЖ" Ларысу Шчыракову. Пра гэта карэспандэнту службы маніторынгу ГА "БАЖ" паведамілі ў канцылярыі суда.
Гродна: журналістаў затрымалі на Маршы пенсіянераў
У Гродне сёння адбыўся Марш пенсіянераў. Перад пачаткам гэтай акцыі пратэсту былі затрыманыя журналісты — фотакарэспандэнт БелаПАН Сяргей Людкевіч і журналістка гэтага ж інфармагенцтва Марына Харэвіч.
Тры гадзіны ў журналістаў правяралі дакументы ў Ленінскім РАУСе, пасля чаго адпусцілі.
Журналістку Мілану Харытонаву пакінулі да суда ў ізалятары
Віцебскія журналісты Вячаслаў Лазараў і Дзмітрый Казакевіч затрыманыя да суда
Журналісты-фрылансеры, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”, былі затрыманы 11 кастрычніка перад пачаткам акцыі мірнага пратэсту каля Лядовага палаца ў Віцебску. Вячаслаў Лазараў і Дзмітрый Казакевіч нават не паспелі распачаць працу — яны проста размаўлялі з людзьмі, што рыхтаваліся пайсці ў калоне.
Цягам ночы ў Мінску вызвалілі 13 журналістаў, якія знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУСе
Падчас асвятлення штонядзельнай акцыі пратэстаў у Гродне былі затрыманыя пяць журналістаў
Затрыманні журналістаў 11 кастрычніка. СПІС
У сераду пачынаюць судзіць журналістаў, якіх затрымлівалі ў Мінску РАСКЛАД СУДОЎ
У Гродне пачалі затрымліваць адміністратараў раённых чатаў у Telegram. Ім пагражае крымінальны артыкул
9 кастрычніка затрымалі шэсць з 19 чалавек, якія знаходзіліся ў агульным чаце для адміністратараў раённых чатаў, паведаміла блізкая да затрыманых крыніца Hrodna.life. Яны праходзяць падазраванымі па справе, заведзенай па арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. З 9 кастрычніка яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне.
«Вы не задержаны, вы доставлены». Журналистов «Комсомолки», задержанных во время акции протеста, отпустили из милиции
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці