Навіны
У «Спартыўнай панарамы» новы галоўны рэдактар — былы сілавік
Ігар Бузоўскі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі
Гродзенская вобласць адмовілася ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч
Гродзенская вобласць адмовілася ад бясплатнай перадачы пяцітомніка твораў нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пра гэта распавёў старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка.
Спецдакладчык ААН рэкамендуе захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Адчувальнага прагрэсу ў вырашэнні сістэмных праблем у Беларусі не было дасягнута, таму неабходна захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне, заявіў спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці, прэзентуючы свой даклад 25 чэрвеня на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.
Суд абавязаў брэсцкіх блогераў выдаліць з YouTube сюжэт пра будаўніцтва акумулятарнага завода
Такое рашэнне прыняў у панядзелак Эканамічны суд Брэсцкай вобласці падчас разгляду справы аб абароне дзелавой рэпутацыі ТАА “АйПауэр”. Гэтая кампанія вядзе будаўніцтва акумулятарнага завода, і выставіла прэтэнзіі мясцовым блогерам – Аляксандру Кабанаву і Сяргею Пятрухіну.
Жыхарка Гомеля адмаўляецца ад трэцяй групы інваліднасці, каб пералічваць частку заробку аўтару публікацыі
Прадпрыемства падало ў суд на журналіста «Белсата» за ўрон дзелавой рэпутацыі
Публічных прабачэнняў патрабуе гамяльчанка ад дзвюх афіцыйных газет
Маці з Гомеля Наталля Белая праз суд патрабуе ад рэдакцый мясцовых газет «Гомельские ведомости» і «Советский район» публічных прабачэнняў за распаўсюджаныя непраўдзівыя весткі пра яе сям’ю, а з кіраўніцтва дзіцячага сада № 160 — яшчэ і тысячу рублёў маральнай кампенсацыі.
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства накот Курапатаў
У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога сапраўды не было
Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала паведамленне за подпісам начальніка Светлагорскага райаддзела міліцыі Аляксандра Зязёткі пра спыненьне супраць яе адміністрацыйнай справы. Міліцэйскі начальнік спасылаецца на п. 3 ч. 1 артыкула 9.6 і артыкул 11.10 КаАП.
Кіраўнік барысаўскай суполкі ГА «БАЖ» накіраваў скаргу ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Прадметам скаргі стаў адказ намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Леаніда Вароніча на зварот Аляксандра Зянкова з просьбай патлумачыць умовы атрымання журналістамі акрэдытацыі пры выканкаме, падначаленых яму службах і структурных падраздзяленнях.
Распаўсюдніка незалежнай прэсы спрабуюць пазбавіць “працоўнага месца”
Журналісту “Радыё Рацыя” дзявяты раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі
Крымінальную справу журналіста Зьмітра Галко перадалі ў суд
Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі, бо ён перашкаджае «Славянскаму базару»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці