Навіны
Парашэнка: Вяшчанне ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі пачнецца ў найбліжэйшы час
Вяшчанне ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі пачнецца ў найбліжэйшы час. Пра гэта сёння на I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы Пятро Парашэнка, перадае БелТА.
У Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт памяці музыкі і журналіста Аляксандра Кулінковіча ФОТА
У мінскім клубе Prime Hall прайшоў канцэрт памяці музыкі і журналіста Аляксандра Кулінковіча. Беларускі музыка, паэт, актор, журналіст, лідар культавага панк-рок гурта Neuro Dubel Аляксандр Кулінковіч пайшоў з жыцця ва ўзросце 46 гадоў у жніўні гэтага года.
Украінскага журналіста Міколу Балабана затрымалі, бо зблыталі з яго поўным цёзкам з «Інфармнапалма»
Украінскі журналіст, выдаваец «The Village Украіна» Мікалай Балабан патлумачыў, за што яго ўчора забірала з гатэля мінская міліцыя.
Бабруйскі фотамастак Уладзімір Шарнікаў запрашае на персанальную выставу
У сваіх працах спадар Уладзімір імкнецца паказаць сапраўдную “краіну Беларусь, як ёсць, без пакосаў, надояў і намалотаў”. Адкрыецца выстава 9 лістапада ў бабруйскай мастацкай галерэі імя Г. Паплаўскага па адрасе: Бабруйск, вул. Горкага, 28.
Брэсцкія журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава атрымалі чарговы штраф
Суд аштрафаваў журналіста – будзе паліва для тэхнікі
Суддзя Буда-Кашалёўскага раённага суда Канстанцін Скорын 25 кастрычніка аштрафаваў журналіста-фрылансера з Гомеля Андрэя Толчына на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) за працу без акрэдытацыі. Толчын прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.
Харасти: поправки в „Закон о СМИ“ и «дело БЕЛТА» свидетельствуют о подавлении свободы СМИ в стране
В Беларуси ущемляется свобода слова и мирных собраний, о чем свидетельствуют недавние события. Об этом на 73-й сессии Генеральной ассамблеи заявил Миклош Харасти, спецдокладчик ООН по ситуации с правами человека в Беларуси.
МИД Беларуси заявляет, что готов аккредитовать даже журналистов-фрилансеров
Міліцыя затрымала ўкраінскага журналіста, які прыехаў на медыяфорум у Менск
Пасьля затрыманьня ў менскім гатэлі кіеўскага журналіста і выдаўца Міколу Балабана адвезьлі ў пастарунак, а пазьней адпусьцілі. На Форум мэдыямэнэджмэнту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.
На брэсцкага фрылансера Яўгена Скрабца склалі пратакол за рэпартаж з бібліятэкі
Супраць жыхара Магілёва распачалі крымінальную справу за рэпост
Суд над Алесем Дзянісавым за перапост з сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» адбудзецца сёмага лістапада
Брэсцкіх журналістаў аштрафавалі за рэпартаж пра “Дажынкі”
Журналістаў на час прыезду кіраўнікоў Беларусі і Украіны выклікаюць у Буда-Кашалёва
Запрашаем да асвятлення найбуйнейшай у Беларусі міжнароднай медыяканферэнцыі Media Management and IT Forum
Media Management and IT Forum адбудзецца 25–27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау па адрасе: праспект Газеты Праўда, 11, Мінск. Праграма мерапрыемства — у далучаным файле.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.