• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы старшыня ГА “БАЖ” – Андрэй Бастунец

    Такое рашэнне адзінагалосна адкрытым галасаваннем прынялі дэлегаты IX з'езда арганізацыі, які скончыў працу 24 красавіка. Жанна Літвіна, якая кіравала арганізацыяй на працягу амаль 20-і гадоў, заявіла, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на галасаванне. 

    «Я прыняла гэтае рашэнне свядома, узважана. Не хачу дажыцца да моманту, калі «Акела прамахнуўся». Мне важна захаваць вашу павагу. Я цвёрда ведаю: арганізацыя класная, працаздольная, па колькасці міжнародных узнагародаў нам роўных няма ў краіне. І я разумею, як важна захаваць традыцыі, сэрца. Прашу прабачэння за свае памылкі, няўдалыя рашэнні, міжвольныя крыўды. І я ўдзячная тым людзям, якія былі побач – мае намеснікі, кіраўнікі суполак, філій, сябры Рады, усе тыя, высілкамі каго трымаецца аўтырытэт БАЖ. Я люблю вас, БАЖаўцы, і далёка не адыходжуся…”

    Рэкамендуючы Андрэя Бастунца на пасаду старшыні, Жанна Літвіна адзначыла: “Гэта наша бяспека, сумленне, гэты чалавек не здрадзіць арганізацыі”.

    «Я добра разумею, якая гэта праца. Магчыма, звонку выглядае, што функцыя старшыні – прадстаўнічая. Але, знаходзячыся побач з Жаннай, я разумею, што гэта не так. Дзякуй, што столькі гадоў яна рабіла гэтую працу. Я, са свайго боку, пастараюся, каб мы заставаліся на ўзроўні”, – заўважыў А. Бастунец.

    Намеснікамі старшыні абралі Аліну Суравец, Святлану Калінкіну, Аляксандра Старыкевіча і Міхася Янчука.

    З’езд абраў Праўленне ГА «БАЖ» у складзе 15‑і чалавек. Акрамя старшыні і яго намеснікаў (якія ўваходзяць ў Праўленне аўтаматычна), сябрамі гэтага кіраўнічага органа сталі таксама Жанна Літвіна, Зоя Хруцкая (Маладзечна), Юрась Карманаў, Алег Агееў, Ірына Віданава, Андрэй Аляксандраў, Алёна Шарамет, Таццяна Мельнічук, Вольга Хвоін, Аляксандр Коктыш.  

    Дэлегаты абралі таксама новую Раду. Акрамя сябраў Праўлення, у Раду увайшлі ад рэгіёнаў: Святлана Гарда (Лунінец), Анатоль Гатоўчыц (Гомель), Барыс Вырвіч (Магілеў), Анатоль Санаценка (Бабруйск), Алена Сцяпанава (Віцебск), Таццяна Смоткіна (Глыбокае), Аксана Бровач (Брэст), Юлія Катаржынская (Гродна), Аляксандр Зянкоў (Барысаў).

    Ад Мінска ў Раду ўвайшлі: Уладзімір Дзюба, Аляксандр Тамковіч, Вольга Бабак, Андрусь Клікуноў, Барыс Гарэцкі, Ягор Марціновіч, Зміцер Лукашук, Кастусь Лашкевіч, Сяргей Вазняк, Ірына Крыловіч, Максім Гацак, Яніна Мельнікава, Андрэй Александровіч, Таццяна Бублікава.

    З’езд абраў Кантрольна-рэвізійную камісію з трох чалавек – Любоў Буянава (Лунёва), Аляксандр Жук, Ірына Карамышава.

    У Камісію па этыцы абралі сем чалавек: Анатоль Гуляеў, Андрэй Пачобут, Сяргей Ваганаў, Таццяна Равяка, Валер Карбалевіч, Марына Загорская, Зміцер Падбярэзскі.

    З’езд прыняў пастанову, якой зацвердзіў справаздачны даклад Рады ГА “БАЖ” і стратэгію развіцця арганізацыі на бліжэйшыя тры гады. Камісіі па этыцы даручылі працягнуць працу над прапанаванымі зменамі ў Кодэкс этыкі БАЖ, а сайту baj.by, часопісу «Абажур» і суполкам арганізацыі – арганізаваць шырокую дыскусію на гэтую тэму. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці