• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы старшыня Камісіі па этыцы ГА «БАЖ» — Сяргей Ваганаў

    Намеснікам старшыні абраны Зміцер Падбярэзскі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/04b.jpg

    15 траўня Камісія па этыцы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сабралася на сваё першае пасяджэнне ў новым складзе. На сустрэчы былі вырашаны арганізацыйна пытанні, датычныя працы камісіі на бліжэйшыя тры гады.

    Старшынёй камісіі быў абраны Сяргей Ваганаў, ягоным намеснікам — Зміцер Падбярэзскі.

    Камісія па этыцы, як і раней, будзе дзейнічаць у адпаведнасці з Палажэннем, разглядаючы публікацыі на прадмет парушэння Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі.

    Звяртацца у Камісію па этыцы па-ранейшаму могуць любыя фізічныя і юрыдычныя асобы праз спецыяльную электронную форму на сайце, альбо ў папяровым выглядзе на адрас Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Таксама на сваім першым пасяджэнні ў новым складзе сябры Камісіі прынялі рашэнне распрацаваць спецыяльны дакумент у галіне журналісцкай этыкі, які мог бы стаць прыкладам для стварэння этычных кодэксаў для асобных рэдакцый медыя.

    Нагадаем, што 20 красавіка з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў абраў сябрамі Камісіі па этыцы Сяргея Ваганава, Анатоля Гатоўчыца, Валера Карбалевіча, Таццяну Мельнічук, Змітра Падбярэзскага, Змітра Панкаўца і Таццяну Равяка.

    ***

    Сяргей Ваганаў

    Нарадзіўся 6 кастрычніка 1941 года. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэта БДУ, працаваў настаўнікам.

    Пачаў супрацоўнічаць з газетамі яшчэ студэнтам, з 1961 года. Працаваў ў «Чырвонай змене», «Сельской газете», на розных пасадах у газеце «Знамя юности». З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты «Труд» па БССР, галоўным рэдактарам газеты «Труд» в Беларуси». Падчас існавання СССР друкаваўся ў розных газетах, часопісах і зборніках у Беларусі, Расіі і за мяжой.

    З пачатку 90‑х гадоў мінулага стагоддзя актыўна супрацоўнічаў з «Народнай газетай», з газетай «Народная Воля». У апошняй з 2008 па 2011 год — у якасці вядучага аўтарскай калонкі «Камертон». У 2011 – 2015 гадах супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва» таксама вядучым згаданай рубрыкі і ў якасці аўтара публіцыстычных нарысаў. У 2016 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ «Мосцік над вечнасцю».

    Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, выбіраўся віцэ-прэзідэнтам БАЖ, старшынёй Камісіі па этыцы.

    Двойчы пераможца ў конкурсе БАЖ «Вольнае слова» ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры».

    Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

    Адкрытая сустрэча «Падзеі ў Арменіі вачыма беларускіх журналістаў» — чацвер, 19:00. Запрашаем!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці