• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Няма веры, што гэтыя выбары могуць нешта змяніць. І гэта прымушае журналістаў штучна драматызаваць некаторыя рэчы»

    Медыяэксперт Палюк Быкоўскі з журналісцкага гледзішча параўноўвае выбары-2010 з выбарамі-2015 і дае пэўныя прафесійныя парады ў інтэрв'ю «Медыякрытыцы».  

    «Тады была ўсё ж большая цікавасць да палітыкаў, а не да фрыкаў, – зараз жа на першым этапе асноўная ўвага была прыкавана менавіта да фрыкаў. Сёння людзі, якія пішуць пра гэтую кампанію, вымушаныя пісаць пра нейкія заявы, няхай і гучныя, але за якімі не стаіць нічога. Журналісту даводзіцца хутчэй забаўляць публіку, чым пісаць пра істотныя рэчы».

    «…Складанасць ёсць у тым, што «цана» выбараў не вельмі высокая. Гэта значыць цана пытання – «што могуць змяніць у маім жыцці гэтыя выбары?» – шмат у чым нулявая. Паколькі няма веры ў тое, што гэтыя выбары могуць што-небудзь змяніць. І гэта прымушае журналістаў штучна драматызаваць некаторыя рэчы, звяртаць увагу на пэўныя рэчы, якія могуць быць цікавыя ці весяліць публіку.

    З іншага боку, на самай справе за гэтым гарызонтам падзей знаходзіцца і іншы момант: у эканоміцы цяпер сітуацыя вельмі складаная. Палітычныя гульцы – ні з аднаго, ні з другога боку, – практычна не выкарыстоўваюць праблемы ў эканоміцы. І не выключана, што журналістам прыйдзецца звярнуць увагу на гэтыя праблемы самастойна, прымушаць палітычных гульцоў адказваць на сур’ёзныя пытанні. Гэта могуць быць пытанні, звязаныя з занятасцю, або іншыя рэчы, якія сапраўды турбуюць масавую аўдыторыю».

    «На любых выбарах журналісту не трэба прадавацца і пісаць заказныя артыкулы. Я магу зразумець, калі журналіст становіцца на тую ці іншую пазіцыю і піша на чыюсьці карысць. Бо ён думае, ён суперажывае нейкаму з бакоў. Але заўсёды, падчас усіх выбарчых кампаній, узнікае прапанова: «А давайце вы напішаце так-та, а мы вам аддзячым такім чынам». Вось гэтага рабіць зусім нельга, паколькі рэпутацыя даволі хутка губляецца. Аўдыторыя амаль заўсёды заўважае штучнасць пазіцыі, рэдакцыйная палітыка церпіць ад такіх публікацый, і ў выніку губляецца аўтарытэтнасць таго ці іншага выдання».

    Поўная версія гутаркі
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці