У Кіеве офіс «Украінскай праўды» пацярпеў ад расійскай ракеты
У выніку масіраванага камбінаванага нападу Расіі на Кіеў у ноч на 28 жніўня пацярпеў офіс «Украінскай праўды», паведаміла рэдакцыя выдання.

Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»
«Вось так выглядае офіс «Украінскай праўды» раніцай пасля расійскага нападу.
Ніхто не пацярпеў, і гэта галоўнае: у нас бываюць выпадкі, калі людзі застаюцца на ноч працаваць з матэрыяламі. Але на гэты раз нікога не было. Мы будзем аднаўляць, аднаўляць і працаваць як звычайна.
Спачуванні ўсім, хто сёння страціў сваіх блізкіх. У сталіцы ўжо загінулі 12 чалавек і 45 атрымалі раненні», — напісала на сваёй старонцы ў Facebook шэф-рэдактарка выдання Сявгіль Мусаева.

Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»

Офіс рэдакцыі 28 жніўня 2025 года. Фота: «Украінская праўда»
