• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітвязня Рыгора Кастусёва змясцілі на абследаванне ў ведамасную лякарню

    Сваякі асуджанага на 10 гадоў зняволення грамадскага актывіста, колішняга сябра БАЖ Рыгора Кастусёва выпадкова даведаліся пра яго шпіталізацыю — ва ўмовах інфармацыйнага вакууму двухбаковая сувязь практычна адсутнічае. Пры гэтым няма дакладных звестак, ці звязана гэта з выяўленым у яго раней анкалагічным захворваннем.

    Родным 66-гадовага палітвязня ўдалося дазнацца, што, паводле папярэдніх звестак, ад канца красавіка Рыгор Кастусёў пад наглядам канваіраў знаходзіцца ў спецыялізаванай лякарні для зняволеных у Калядзічах пад Мінскам. Сам ён адбывае «ўзмоцнены» тэрмін  у калоніі № 22 у Івацэвічах.  

    Што стала прычынай шпіталізацыі — не ўдакладняецца. Аднак нельга выключаць рэцыдыву, пра які блізкія неаднаразова папярэджвалі кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС: за кратамі ў яго імкліва пагоршылася самаадчуванне, справакаванае адсутнасцю кваліфікаванай медычнай дапамогі. Яшчэ на волі ў Рыгора Кастусёва выявіліся падазрэнні на анкалагічную хваробу, якая пацвердзілася ў зняволенні. І калі ў  стацыянарных умовах удаецца «гасіць» ачагі спецыяльнымі прэпаратамі, то пенітэнцыярныя санчасткі не прыстасаваныя для гэтага.   

    Інфармацыю пра цяперашні стан палітвязня медыкі пад страхам пакарання не разгалошваюць.  

    Нагадаем, Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове ў  межах крымінальнай справы паводле арт. 357 — «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Паралельна ў Маскве ды іншых месцах арыштавалі астатніх «змоўшчыкаў» — Аляксандра Фядуту, Юрыя Зянковіча, Дзяніса Краўчука, Вольгу Галубовіч. Праваабаронцы прызналі ўсіх палітычнымі вязнямі. 

    Больш за год абвінавачаных трымалі ў следчых ізалятарах Камітэта дзяржбяспекі і ГУУС Мінгарвыканкама, а летась у чэрвені Генпракуратура паведаміла, што рэзанансную справу накіравалі ў суд.

    Разгляд пачаўся 29 ліпеня 2022 года ў Мінскім раённым судзе, яшчэ праз месяц дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для Рыгора Кастусёва 12 гадоў зняволення. У выніку суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў палітыка вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Вярхоўны суд пакінуў вырак Рыгору Кастусёву ды іншым фігурантам у сіле. Сам палітык сваёй віны ў інкрымінаваных «злачынствах» не прызнаў. Напрыканцы мінулага года Міністэрства ўнутраных спраў дадало ягонае прозвішча ў пералік грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».

    Яшчэ ў СІЗА ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у прыватнасці, выявілася анкалагічнае захворванне. Звароты адвакатаў з просьбай забяспечыць належнае медыцынскае абследаванне арыштаванага плёну не мелі. Аднак выглядае, што сітуацыя дасягнула крытычнай адзнакі, калі яго ўсё ж накіравалі на абследванне. 

    Пасля пераводу летась у снежні на ўзмоцнены рэжым у папраўчую ўстанову № 22 умовы для існавання зняволенага сталі нашмат больш жорсткімі. Вязня пазбавілі спатканняў са сваякамі, істотна зменшылі суму атаваркі ў мясцовай краме, узніклі праблемы з ліставаннем.

    Рыгор Кастусёў — зямляк Аляксандра Лукашэнкі, абодва выпускнікі  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, паралельна пачыналі на пасадах кіраўнікоў саўгасаў. Аднак ідэйна заўсёды заставаліся на розных ідэалагічных платформах.

    На прэзідэнцкіх выбарах-2010 Рыгор Кастусёў быў кандыдатам на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ад Партыі БНФ. Тады разам з іншымі прэтэндэнтамі яго затрымалі, але крымінальнага пераследу ўдалося пазбегнуць. Пазней быў абраны кіраўніком партыйнай арганізацыі, якую пасля пратэсных падзей 2020 года ўлады ліквідавалі.

    Цяперашні 10-гадовы тэрмін зняволення Рыгора Кастусёва аднапартыйцы параўноўваюць з «пажыццём прысудам», маючы на ўвазе перадусім наяўныя праблемы са здароўем і паважаны ўзрост.

    Рыгор Кастусёў рэгулярна друкаваўся з палітычнай аналітыкай у незалежнай прэсе, быў сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.   

    Чытайце яшчэ:

    Прапаганда на кані. Як незалежным медыя ўтрымаць пазіцыі?

    Паліна Шуба вяртаецца ў абойму

    Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці