• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паручальніцва за свабоду #2: “Рэпарцёры без межаў” разблакавалі яшчэ шэсць сайтаў

    12 сакавіка, у Міжнародны дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце, “Рэпарцёры без межаў” запусцілі праект Collateral Freedom #2, разблакаваўшы доступ да вэб-сайтаў у пяці краінах і анансаваўшы датасаванне RSF Censorship Detector app.

    Праект працягвае мінулагоднюю акцыю Col­lat­er­al Free­dom #1, у межах якой было разблакавана 11 вэб-сайтаў у краінах – “ворагах інтэрнэту”. Сёлета былі разблакаваныя шэсць сайтаў: Radio Free Asia і Defend the Defend­ers (В’етнам), Sarawak Report (Малайзія), Box­un (Кітай), Sendika.org (Турцыя) і Еўрапейская арганізацыя Саудаўскай Аравіі за правы чалавека” (Саудаўская Аравія).

    Аперацыя заснаваная на тэхналогіі “люстэрак”: ствараецца копія сайта на воблачным сервісе буйной інтэрнэт-кампаніі (напрыклад, Fast­ly, Ama­zon, Microsoft альбо Google). У выпадку блакавання ўрадам давядзецца заблакаваць і асноўныя паслугі гэтых кампаній. Такая “дадатковая” эканамічная і палітычная шкода (col­lat­er­al dam­age) наўрадці можа быць апраўдана.

    Таксама ў гэтым годзе “Рэпарцёры” анансуюць дастасаванне, распрацаванае адмыслова для гэтага праекта. Датасаванне працуе як пашырэнне для браўзэра Google Chrome і ажыццяўляе доступ да люстэркавых версій заблакаваных сайтаў. Пры заходзе на такі сайт, карыстальнік бачыць уключаны чырвоны значок датасавання RSF Cen­sor­ship Detec­tor. Клікнуўшы на яго, карыстальнік будзе аўтаматычна перанакіроўвацца на люстэрка заблакаванага сайта.

    У мінулым дадзены праект апрацаваў больш за 64 мільёны запытаў і забяспечыў месца для больш чым 587 GB дадзеных. Спіс люстэркаў пастаянна абнаўляецца на github.com.

    Нагадаем, што ў 2015 годзе Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 41 інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса. Да 18 сайтаў меру ўжылі за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных рэчываў. Два рэсурсы “адключылі” за табуяваную лексіку, пяць — за неналежную рэкламу лекаў, адзін — за прапаганду дзіцячай парнаграфіі, адзін — за распаўсюд інфармацыі, якая можа нанесці шкода нацыянальным інтарэсам, тры — за рэкламу алкагольных напояў, 11 — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да чатырох з заблакаваных летась сайтаў доступ быў адноўлены.

    У 2016 годзе Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў, скіраваных на незаконны абарот наркотыкаў.

    Cхема абмежавання доступу да рэсурсаў у Байнэце

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці