Пасля публікацыі анонсу стрымаў сайт «Белсату» атакавалі цягам двух дзён
Цягам двух дзён наш сайт быў атакаваны не менш чым з трох тысячаў IP адрасоў, — паведамляюць белсатаўцы.
Атакаваць belsat.eu пачалі ўвечары 26 снежня пасля публікацыі анонсу пра патэсты ў Менску, якія маюць адбыцца 29 снежня. Атака доўжылася практычна ўвесь дзень.
За апошнія паўгода гэта ўжо другі маштабны напад хакераў на сайт «Белсата».
У выпадку цяжкасцяў з аднаўленнем belsat.eu чытаць навіны можна на старонках у сацыяльных сетках, а глядзець жывы эфір «Белсату» у SMART TV, мабільных прыкладаннях і Youtube.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў