• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паўла Левінава аштрафавалі на 25 базавых (ДАПОЎНЕНА)

    Разгляд адміністрацыйнай справы сёмага ўдзельніка «фотасесіі з птушкамі і клеткамі» скончыўся 17 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзя Алена Цыганкова прызнала яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП).

    Суддзя Чыгуначнага райсуда Віцебска Алена Цыганкова адхіліла ўсё хадайніцтвы Паўла Левінава, у тым ліку пра перанос пасяджэння з прычыны хваробы падсуднага. У той жа час, яна дазволіла весці відэазапіс працэсу – з абавязковай умовай, што здымаць будзе сам Левінаў.

    На мінулым судовым пасяджэнні 12 снежня суддзя дазволіла весці відэазапіс, але ні ў каго з прысутных не было відэакамеры. Сёння, убачыўшы відэакамеру ў сябра ГА “БАЖ” Кастуся Мардзвінцава, спн. Цыганкова заявіла, што здымаць дазваляе толькі самому Левінаву. Яму давялося выступаць з хадайніцтвамі і даваць паказанні, трымаючы ў руках відэакамеру.

    Суддзя адхіліла хадайніцтва Левінава далучыць фотаздымкі і матэрыялы з інтэрнэту, якія сведчаць пра наяўнасць асаблівага інтарэсу віцебскай міліцыі да фотасесіі журналістаў і актывістаў.

    «Суду было прапанавана далучыць да матэрыялаў справы шэраг фотаздымкаў, у тым ліку з сапраўднага пікету, які я праводзіў у лістападзе 2013 года на тэрыторыі таго самага Чыгуначнага раёна, — гаворыць Павел Левінаў. – Мяне за гэта ніхто не пераследаваў. І таму я запытаўся ў маёра Аляксандра Рыбакова, які складаў на нас усіх пратаколы, – чым выкліканы надзвычайны інтарэс менавіта да нашай фотасесіі? Уцямнага адказу не пачуў. Маёр паўтараў усё тое, што казаў на ранейшых працэсах: што на фотаздымках мы выказваем грамадскія і палітычныя інтарэсы».

    Суддзя Алена Цыганкова не задаволіла таксама і хадайніцтва пра экспертызу фотаздымкаў, якія маёр міліцыі Рыбакоў прадставіў у якасці галоўных доказаў, і пра перанос пасяджэння на іншы час, бо спадар Левінаў хварэе і знаходзіцца на бальнічным. Левінаў атрымаў ад суда дзве заўвагі, занесеныя ў пратакол, – за тое, што сваімі хаданіцтвамі наўмысна зацягвае судовы працэс.

    Бараніцца Павел Левінаў мусіў самастойна, нягледзячы на тое, што ён прадставіў суду дамову з адвакатам. Вырашэнне праблемы ўдзелу абаронцы ў працэсе суд усклаў на Паўла Левінава. І тлумачэнні, што адвакат не зможа дабрацца з Літвы на суд у Віцебск у прызначаны час, суддзя не прыняла да ўвагі.

    Сведкаў у судовым працэсе Паўла Левінава не было. Суддзя Алена Цыганкова, абапіраючыся выключна на паказанні супрацоўніка міліцыі, які цытаваў матэрыялы з інтэрнэту, прызнала Леваінава  вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП).

    Падставай для завядзення сямі адміністрацыйных справаў па арт. 23.34 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне» стала фотасесія групы віцебскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў напярэдадні сусветнага дня “Станем за журналістыку”. Удзельнікі фотасесіі сфатаграфаваліся на фоне будынка з малюнкам – выявамі клетак, з якіх вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.

    Пачынаючы з 28 лістапада ішлі суды над удзельнікамі фотасесіі. Штраф памерам 20 базавых велічыняў атрымалі сябры ГА «БАЖ», журналісты Алена Сцяпанава (суддзя Дзяніс Губанаў), Кастусь Мардзвінцаў (суддзя Алена Цыганкова), Зміцер Казакевіч (суддзя Алена Цыганкова). Штраф памерам 18 базавых велічыняў прысуджаны актывістцы аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Алене Шабуні (суддзя Дзяніс Губанаў). Самы вялікі штраф – 25 базавых велічыняў, атрымала каардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец (суддзя Алена Цыганкова). 3 снежня суддзя Чыгуначнага райсуда Алена Цыганкова пакарала трыма суткамі арышту жыхара Віцебска Пятра Бярлінава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці