• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перапіс

    Перапіс насельніцтва закрануў за жывое беларускіх інтэрнаўтаў. Журналісты і простыя блогеры абмяркоўваюць мэты, метады і недахопы дадзенай акцыі.

    Актывісты агітуюць, перапісчыкі перажываюць за сваю бяспеку, творчыя людзі натхняюцца і малююць-пішуць пра «перакіс», беларускамоўныя змагаюцца за мову, абыякавыя не лянуюцца выказаць сваю абыякавасць, гумарысты, канечне ж, востраць языкі…

    Напярэдадні акцыі ў Сеціве з’явіўся заклік называць падчас апытанкі роднай менавіта беларускую мову. Зварот падпісалі больш за 50 дзеячоў культуры. Яны лічаць, што адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.

    Некаторыя блогеры з гумарам падышлі да пытання. Карыстальнік Live­jour­nal Thor­win на пытанне аб нацыянальнасці і мове напісаў — «гном», а ў графе «родная мова» — «гномская».

    Адзін з карыстальнікаў Twit­ter: «Да мяне ўчора прыходзіла перапісчыца са свістком, запісаў родную мову „эльфійская, заходні дыялект“,[…] хай аналізуюць…»

    Некаторыя ці то сапраўды так і запісалі, ці то жартуюць на інтэрнет-пляцоўках, што іх родныя мовы — мовы праграмавання: Асэмблер, Бэйсік і г.д.

    Журналіст Глеб Лабадзенка ў артыкуле, надрукаваным у «Звяздзе» і размешчаным таксама ў прыватным блогу аўтара, задаецца пытаннем: «Каб назваць беларускую мову роднай, трэба схлусіць?» Аўтар тлумачыць чытачу, што разуменне роднай мовы як першай, засвоенай ў дзяцінстве, не падыходзіць да беларускіх рэаліяў. Бо шмат хто вырас у часы Савецкага Саюзу, калі русіфікацыя грамадства была высокай, калі з татай-мамай размаўляў і ў школе навучаўся па-руску, але вырас, вывучыў гісторыю, чытаў літаратуру, асэнсаваў свае карані і ўжо ў сталым узросце зрабіў свой выбар, загаварыў на беларускай мове. «Родная мова ў маім разуменні — гэта, найперш, мова, якую я сам, без падказак і фармулёвак, лічу роднай. […] Таму — не забівайце галаву фармулёўкамі і ўдакладненнямі. Слухайце сваё сэрца і голас сваіх продкаў,» — піша спадар Лабадзенка.

    У каментарах да блогу журналісткі Mrrmi­au нават нарадзіўся жарт аб тым, што Пушкіну давялося б у выпадку перапісу з сёлетнімі фармулёўкамі роднай мовай запісаць французскую, бо да пэўнага ўзросту ён па-руску і не гаварыў.

    Не раз згадвалася за апошнія дні ў Сеціве, што падчас мінулага перапісу 85, 6% беларусаў назвалі беларускую мову роднай, з іх 41,3% паведамілі, што размаўляюць на ёй з хатнімі. Але сёлета бланкаў на беларускай мове амаль няма. Блогер dziaciuk абураецца: „Мяне, як і шмат каго з беларускамоўных, абурае тое, як гэтая дзяржава чарговы раз абыходзіцца з нашымі законнымі правамі. І гэта пры тым, што згодна з перапісам 1999 года, па-беларуску дома размаўлялі 37% жыхароў Беларусі. Чаму ж няма прынамсі 37% бланкаў па-беларуску?“

    Блогеры, што самі працуюць перапіcчыкамі, падцвярджаюць:
    „Прабачце, але ж іх амаль зусім няма. […] Не ведаю, як там у іншых, але ў нас раздалі толькі па 2 асобнікі кожнаму і сказалі, што больш няма» (юзер kala­hary).

    „А нам выдалі 6 бланкаў на 300 чалавек. Так што больш за 6 беларускамоўных не атрымаецца, астатнія будуць у рускіх бланках пісаць з роднай мовай — беларускай“ (юзерка kisa_anuta).

    Спецыяльныя „ўдакладняльныя“ фармулёўкі ў апытанні, неадпаведна заніжаная колькасьць беларускамоўных бланкаў, іншыя „дробязі“. Калі не спісваць усё толькі на халатнасць і непрафесіяналізм арганізатараў, то міжволі прыходзіць думка — а ці гэта ўсё не спробы маніпуляцыі вынікамі перапісу?

    Вось і на пытанне, чаму ў анкеце няма пункту аб веравызнанні, як гэта прынята ў іншых краінах, адказ журналіста Севярына Квяткоўскага ў каментарах да яго блогу падаецца даволі лагічным: „Справа ў тым, што РПЦ — палітычны інструмэнт. І калі раптам высьветліцца праўда, што далёка не 83% у нас праваслаўныя, будзе канфуз для ўлады.“

    Ён жа дзеліцца сваімі ўражаннямі ад працы перапісчыкаў, назваючы гэта „цыркам на дроце“ :

    „Дзьве фарбаваныя бляндынкі гадоў дваццаці задалі толькі палову пытаньняў (хто прапісаны, і амаль усе маёмасныя пытаньні не задавалі).

    1. Запаўняць самім анкету не дазволілі — сказалі, што забаронена.

    2. Перагледзець, што яны напісалі, не дазволілі — маўляў, нельга.

    Адразу спраўдзіў у знаёмай, якая працуе ў адным з цэнтраў апрацоўкі матэрыялаў перапісу (такая ж студэнтка, з таго ж ВНУ, што і перапісчыцы):

    1. Самому запаўняць можна.

    2. Пераглядаць можна.

    Выснова: перапісчыцы падманулі (колькі яны ўсяго мусяць перапісаць, ня ведаю, але мяркую, што схема для ўсіх аднолькавая).[…]

    Напярэдадні я часта перапіс на аўтамаце называў рэфэрэндумам. Цяпер разумею, што ня толькі таму, што разглядаецца палітычна важнае пытаньне беларускай мовы, але і таму, што разумеў: перапіс што рэфэрэндум — Ярмошына падкарэктуе дзе што трэба.“

    Думка пра тое, што перапіс — фікцыя, і ўсё, „што трэба“, падкарэктуюць, прасочваецца і ў допісах іншых журналістаў. Андрэй Пачобут з Гродна распавядае:

    „…Усё запісалі, як сказаў. Спакойна можна было назіраць за тым, як у бланку з’яўляліся запісы — адзінае, яны рабіліся алоўкам. Да магчымых вынікаў перапісу загадзя стаўлюся скептычна: калі не ведаем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, то якая можа быць сумленная статыстыка. А тут яшчэ і алоўкам анкеты запаўняюць. Смех!“

    Наталля Васілевіч піша:
    «1. Нацыянальнасць не спыталі, а аўтаматычна праставілі „беларуска“ — і мне, і маме;
    2. Родную мову не спыталі, а аўтаматычна праставілі „руская“ і мне, і маме;
    3. На якой мове размаўляем дома, не спыталі, мы гаварылі па-беларуску, але аўтаматычна праставілі „руская“ і мне, і маме.
    4. Беларускую мову аўтаматычна адзначылі як „іншая“ і мне, і маме.
    5. Месца нараджэння таксама не запыталіся, а праставілі аўтаматычна.
    […]
    Выснова: будзьце ўважлівыя, сачыце за тым, што ў ваш перапісны ліст запісваюць і якую ідэнтычнасць і мову вам спрабуюць навязаць».

    У святле ўзнятых пытанняў магу параіць ЖЖ-суполку для тых, хто лічыць сябе літвінам, хоча больш даведацца на гэтую тэму ці нават займацца папулярызацыяй ідэяў «літвінскасьці». Таксама існуе незалежны сайт vkl.name, які ставіць за мэту вывучыць, як падчас перапісу беларусы адказалі на пытанні аб мове і нацыянальнасьці, і параўнаць свае дадзеныя з вынікамі дзяржаўнага перапісу насельніцтва.

    Калі тэма перапісу Вас яшчэ не стаміла, то канчаткова «дагнацца» можна гумарыстычный замалёўкай ад Яўгена Ліпкавіча пра тое, як перапісвалі «галоўнага грамадзяніна РБ», альбо байкай юзера mojo_fm аб галодных студэнтах-перапісчыках, якія аб’ядаюць даверлівае насельніцтва замест правядзення апытання. Пра тое, як «сядзелі міністр эканомікі і міністр насельніцтва ў бары. І заспрачаліся, колькі на Беларусі людзей жыве…», пачытаць і паглядзець адмысловае відэа прапануе праект 34 mul­ti­me­dia mag­a­zine.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці