• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перавагі сяброўства

    - Вы робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) — уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой БАЖ з’яўляецца з 1997 года. Праз год пасля ўступлення ў БАЖ вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету.

    - Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю.

    - Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць БАЖ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.

    - Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесійных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці — як у Беларусі, так і за мяжой.

    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці