• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Пікетаванне шляхам фатаграфавання”. Гісторыя

    28 лістапада ў судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска (вул. Будзённага, 5) пачнуць разглядаць справы журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці.

    Аб 11‑й гадзіне будуць судзіць Змітра Казакевіча, а 14.30 – Алену Сцяпанаву, а 15‑й – Алену Шабуню. Па звестках службы маніторынгу ГА “БАЖ”, усяго заведзена сем адміністрацыйных спраў за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”. Наступныя суды прызначаныя на 1 снежня.

    “Гэтая сітуацыя – абсурдная, – лічыць адзін з удзельнікаў фотасесіі, віцебскі юрыст Павел Левінаў. – Незалежна ад таго, якім будзе рашэнне суда, я буду старацца гэты абсурд давесці да апагею. Я сфатаграфуюся каля помніка Шагалу ў позе, у якой стаіць Шагал, потым – ля помніка Пушкіну ў той жа позе, што і Аляксандр Сяргеевіч. Можа, адзін, а можа, будзе тры Пушкіны і восем Шагалаў. І паглядзім, што пасля гэтага будзе рабіць улада…

    Выклікі ў міліцыю і суды “за фота” ў апошнія гады сталі ў Беларусі даволі частай з’явай.

    У жніўні 2012 года Юлію Дарашкевіч і Ірыну Козлік судзілі за “пікетаванне шляхам фатаграфавання” і аштрафавалі на 30 базавых велічынь кожную. Журналісткі здымаліся ў Мінску з плюшавым мядзведзікам у руках на знак падтрымкі затрыманага фатографа Антона Сурапіна.

    У студзені 2013 г. Ленінскі раённы суд Гродна аштрафаваў гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча на 15 базавых велічынь кожнага. 10 снежня 2012 года, у дзень прыняцця Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека, яны сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і кніжачкамі з тэкстам дэкларацыі. Гродзенская міліцыя гэты факт кваліфікавала як “несанкцыянаваны пікет”.

    Таксама ў студзені 2013 года Наваполацкі гарадскі суд аштрафаваў на 2,5 млн. і 500 тыс. рублёў адпаведна актывістаў Сяргея Малашэнку і Яўгена Парчынскага, якія, як і гродзенцы, сфатаграфаваліся з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках.

    У снежні 2013 года суд Цэнтральнага раёна Мінска на падставе раздрукоўкі фота ў інтэрнэце аштрафаваў грамадскага актывіста Іллю Дабратвора на 8 базавых велічынь за “пікет салідарнасці” з “Еўрамайданам”.

    У красавіку 2014 г. суд Ленінскага раёна г. Гродна аштрафаваў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на 25 базавых велічынь кожнага, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні 25 сакавіка несанкцыянаванага пікету.  На Дзень Волі праваабаронцы сфатаграфаваліся ля помнікаў і гістарычных мясцін Гродна з бел-чырвона-белымі, а таксама ўкраінскімі сцяжкамі і выставілі фотаздымкі ў інтэрнэце з віншаваннямі жыхарам Гродна.

    А зусім нядаўна, 25 лістапада, суд Ленінскага раёна г. Гродна аштрафаваў сябраў ГА “БАЖ” Міхала Карневіча і Уладзіміра Хільмановіча на 15 і 35 базавых велічынь адпаведна – таксама за нібыта ўдзел у масавым мерапрыемстве (ушанаванні памяці паўстанцаў 1863 года ў пасёлку Свіслач). Прадстаўнікоў міліцыі ў форме на месцы правядзення мерапрыемства не было, абвінавачанні выстаўлялася на падставе адзнятых фота- і відэаматэрыялаў. Той факт, што, напрыклад, Міхал Карневіч з’яўляецца акрэдытаваным журналістам Радыё “Свабода”, і на сайце “Свабода” ёсць яго рэпартаж з месца падзеяў, ніяк не паўплываў на рашэнне суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці