«Спадзяемся на новыя добрыя навіны». Польскі дыпламат сустрэўся з дарадцам прэзідэнта ЗША
У Вашынгтоне прайшла сустрэча намесніка старшыні польскага МЗС Марціна Басацкага і дарадцы прэзідэнта ЗША, спецыяльнага пасланніка па Украіне і Беларусі Джона Коўла. Пра гэта паведаміў польскі дыпламат у сацсетцы Х.

Скрыншот паста намесніка старшыні польскага МЗС Марцін Басацкі.
«Цэлы дзень сустрэч у Вашынгтоне, акруга Калумбія. Найважнейшая сустрэча адбылася з Джонам Коўлам, дарадцам прэзідэнта і спецпрадстаўніком па Украіне і Беларусі.
Коўл вёў перамовы з Лукашэнкам аб чарговым вызваленні палітвязняў, у тым ліку палякаў і беларускіх супрацоўнікаў «Белсату».
Спадзяемся на новыя добрыя навіны. Удачы, Джон!», — напісаў спадар Басацкі.

Намеснік старшыні польскага МЗС Марцін Басацкі і дарадца прэзідэнта ЗША, спецыяльны пасланнік па Украіне і Беларусі Джон Коўл. Фота: акаўнт Марціна Басацкага ў сетцы X
Нагадаем, пасля перамоў з афіцыйным Мінскам амерыканскай дэлегацыі на чале з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам , з‑за кратаў выйшла 52 беларусы. Сярод 11 верасня 2025 года на волі апынулася 12 журналістаў і блогераў.
